Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У ЗША моцна праселі аддаленыя айцішныя вакансіі

Згодна з дакладам амерыканскай ІТ-асацыяцыі CompTIA, колькасць адкрытых пазіцый па шэрагу папулярных айцішных прафесій — уключаючы распрацоўшчыкаў і інжынераў софту, проджакт-менеджараў і спецыялістаў тэхпадтрымкі — у верасні значна скарацілася ў параўнанні са жніўнем.

1 каментарый

Агульная колькасць вакансій з аддаленай працай у ІТ скарацілася і ў найбуйнейшых тэхналагічных хабах краіны, напрыклад, у Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Сан-Францыска і Чыкага. Самае вялікае зніжэнне (у колькасным выражэнні) адзначаецца сярод софтверных распрацоўшчыкаў. За імі ідуць менеджары ІТ-праектаў, аналітыкі даных і спецыялісты па найноўшых тэхналогіях. Падзенне зафіксаванае нават сярод аналітыкаў кібербяспекі і вэб-распрацоўшчыкаў, да якіх у плане аддаленай працы працадаўцы звычайна былі лаяльнейшымі.

Для тых, каму цікава, які рэжым працы дзейнічае ў той ці іншай кампаніі, у пляцоўкі для ананімнага абмеркавання кампаній Blind ёсць спецыяльны трэкер. Напрыклад, Amazon, Apple і Meta патрабуюць ад супрацоўнікаў прысутнічаць у офісе мінімум тры дні на тыдзень.

Зыходзячы са штомесячных дакладаў CompTIA, колькасць аддаленых вакансій у ЗША дасягнула піка летам 2022 года, пасля чаго стала зніжацца і стабільна працягвае рухацца ў гэтым кірунку ўжо 15 месяцаў запар. Працадаўцы звычайна аргументуюць неабходнасць прысутнічаць у офісе праблемамі аддаленых працаўнікоў з прадукцыйнасцю.

«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы але пакуль атрымваецца не надта
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
Па тэме
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
В Японии придумали подушку для послеобеденного сна прямо за столом в офисе со встроенным будильником
В Японии придумали подушку для послеобеденного сна прямо за столом в офисе со встроенным будильником
По теме
В Японии придумали подушку для послеобеденного сна прямо за столом в офисе со встроенным будильником

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Злорадствующие безработные ротоботы. Вы где? Опять после чарки проспали?