У ЗША смарт-прылады з кіберабаронай пазначаць спецыяльнымі значкамі

Адміністрацыя Белага дома запускае праграму Cyber Trust Mark, якая ацэньвае ўзровень бяспечнасці прылад інтэрнэту рэчаў.

Пакінуць каментарый

Гаворка вядзецца пра разнастайную спажывецкую разумную бытавую тэхніку, прылады разумнага дома і пераносную смарт-электроніку. Звычайна гэтыя прылады пастаўляюцца з простымі паролямі па змаўчанні, для іх рэдка выходзяць абнаўленні бяспекі, таму іх нескладана ўзламаць. Новыя крытэры бяспекі для такіх прылад прапанаваў Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій ЗША (NIST).

У спісе прапанаваных мер — унікальныя паролі па змаўчанні для кожнай прылады, абарона даных, якія захоўваюцца і перадаюцца, падтрымка рэгулярных абнаўленняў софту і сродкі выяўлення ўзломаў. Таксама прадугледжаныя стандарты абароны спажывецкіх маршрутызатараў, каб засцерагчы гаджаты ад узлому і ўключэння ў батнеты — сеткі, якія выкарыстоўваюць у DDoS-атаках.

Увесь пералік зацвердзяць у 2023 годзе, у 2024 годзе на тавары, якія адпавядаюць патрабаванням, будуць наносіць маркіроўку Cyber Trust Mark. Маркіроўка прадугледжвае QR-код, які змяшчае спасылку на нацыянальны рэестр сертыфікаваных прылад і актуальную інфармацыю пра бяспеку. Ідэю падтрымалі Cisco, Google, LG, Qualcomm і Samsung. Да ініцыятывы далучыліся Amazon і Best Buy.

В США суд разрешил Microsoft купить Activision Blizzard
По теме
В США суд разрешил Microsoft купить Activision Blizzard
ЕС принял новое соглашение о передаче данных с США, третье по счету
По теме
ЕС принял новое соглашение о передаче данных с США, третье по счету
ЗША абмяжуюць доступ да амерыканскіх воблачных сэрвісаў для кітайскіх кампаній
Па тэме
ЗША абмяжуюць доступ да амерыканскіх воблачных сэрвісаў для кітайскіх кампаній

Читать на dev.by