Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Тэхасе АІ праверыць школьныя экзамены замест настаўнікаў

Сістэма, аналагічная той, што прымяняецца ў чат-ботах накшталт ChatGPT, упершыню будзе ацэньваць вынікі экзаменаў State of Texas Assessments of Academic Readiness (STAAR).

Пакінуць каментарый

«Аўтаматызаваную сістэму падліку балаў» укараняе Тэхаскае агенцтва па адукацыі (TEA) для ацэнкі адказаў на экзамене, дадзеных у вольнай форме. Ведамства плануе такім чынам зэканоміць 15-20 мільёнаў долараў на год за кошт зніжэння патрэбы ў часовых супрацоўніках для праверкі работ. Сёлета для ацэнкі адказаў наймуць усяго дзве тысячы чалавек замест шасці тысяч у папярэднім годзе.

Экзамены STAAR здаюць школьнікі з трэцяга па восьмы клас. Дырэктар TEA Хасэ Рыёса заявіў, што традыцыйна ў экзамене ёсць мноства пытанняў з адказамі ў вольнай форме, «аднак іх праверка займае надмерна багата часу». Новая сістэма падліку адзнак была адпрацаваная на трох тысячах экзаменацыйных работ, двойчы правераных людзьмі. Аднак чвэрць ацэненых АІ работ будзе правераная людзьмі, як і ўсе выпадкі, калі АІ не даў рады задачы.

Не ўсім педагогам падабаецца пераход на аўтаматызаваную сістэму ацэнак. Напрыклад, супэрінтэндантка незалежнай школьнай акругі Льюісвіла Лоры Рап заявіла, што пасля запуску сістэмы ў тэставым рэжыме ў мінулым годзе ў яе акрузе рэзка ўзрасла колькасць нулявых ацэнак. У педагогаў узнікаюць пытанні з нагоды карэктнасці адзнак, якія выдаюцца АІ.

АІ-генератар Imagen 2 навучыўся ствараць аніміраваныя выявы
АІ-генератар Imagen 2 навучыўся ствараць аніміраваныя выявы
Па тэме
АІ-генератар Imagen 2 навучыўся ствараць аніміраваныя выявы
«Найбуйнейшы крадзеж у ЗША»: АІ-стартапы пахаваюць капірайт
«Найбуйнейшы крадзеж у ЗША»: АІ-стартапы пахаваюць капірайт
Па тэме
«Найбуйнейшы крадзеж у ЗША»: АІ-стартапы пахаваюць капірайт
Энтузіясты стварылі АІ-камеру якая раздзявае людзей на фота
Энтузіясты стварылі АІ-камеру, якая раздзявае людзей на фота
Па тэме
Энтузіясты стварылі АІ-камеру, якая раздзявае людзей на фота

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.