Учора ўвечары выйшла абнаўленне для iOS- і Android-прграм Telegram, у якім з’явіліся гісторыі. Пакуль посціць іх могуць толькі ўладальнікі падпіскі Premium, а ад жніўня яны стануць даступныя звычайным карыстальнікам месенджара — цяпер яны могуць толькі праглядаць чужыя публікацыі.

Значок для запісу сторыс з’явіцца побач з кнопкай «Напісаць паведамленне» пасля ўсталявання апдэйту. Гісторыі можна зрабіць бачнымі для ўсіх або толькі для некаторых карыстальнікаў платформы, напрыклад, для ўсіх кантактаў або выбраных сяброў.
Перад публікацыяй можна наладзіць, ці змогуць іншыя карыстальнікі захоўваць гісторыю, запісваць экран з ёй або рабіць скрыншот. Таксама можна выбраць, як доўга яна будзе бачная іншым — 6, 12, 24 або 48 гадзін. Гісторыі можна захоўваць, каб яны засталіся ў профілі пасля знікнення.
У сторыс можна размясціць фота і відэа, у тым ліку знятыя адначасова на франтальную і заднюю камеры. Да выявы можна дадаць тэкст або дамаляваць яе. Адзначаць іншых карыстальнікаў можна толькі ў подпісу да публікацыі, а да іх у асабістыя паведамленні прыйдзе апавяшчэнне пра адзнаку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.