У Telegram з'явяцца пазнакі праверкі фактаў у сумніўных паведамленняў

Карыстальнікі заўважылі ў зыходным кодзе бэта-версіі месенджара для Android новую функцыю Fact Check. Яна дазваляе пазначаць публікацыі ўнутры праграмы як тыя, што змяшчаюць недакладную інфармацыю, якая ўводзіць у зман.

1 каментарый

Паводле звестак тэлеграм-канала «Код Дурава», месенджар будзе супрацоўнічаць з іншымі арганізацыямі і агенцтвамі, якія займаюцца праверкай фактаў і навін. Пасля аналізу паведамлення арганізацыя зможа пазначыць яго адпаведным чынам, а карыстальнікі ўбачаць інфармацыю аб праверцы.

Такі механізм фактчэкінгу паведамленняў ужываецца ў іншых сацсетках, напрыклад, Facebook і Instagram. Паводле неправеранай інфармацыі, урады краін, дзе працуе Telegram, змогуць самастойна вызначаць агенцтвы для фактчэкінгу ў рамках сваіх рэгіёнаў. У сакавіку Павел Дураў заявіў, што кампанія плануе павысіць якасць мадэрацыі.

Microsoft запусціла АІ-памочніка Copilot у Telegram
Па тэме
Microsoft запусціла АІ-памочніка Copilot у Telegram
Telegram запускае ўнутраную валюту для аплаты тавараў праз ботаў
Па тэме
Telegram запускае ўнутраную валюту для аплаты тавараў праз ботаў
ЕС узяўся за Telegram: рэгуляваць месенджар будзе Бельгія
Па тэме
ЕС узяўся за Telegram: рэгуляваць месенджар будзе Бельгія

Читать на dev.by