У TikTok сталі віруснымі відэа з новай функцыяй iOS 26 — карыстальнікі пракручваюць стужку языком і ставяць лайкі вуснамі
У новым абнаўленні iOS 26 з’явілася магчымасць кіраваць інтэрфейсам з дапамогай незвычайных жэстаў, напрыклад, падняццем броваў, маргання, усмешкай, зморшчваннем носа і высоўваннем языка. Функцыя замяняе звыклыя каманды накшталт падвойнага тапа ці адкрыцця апавяшчэнняў і была задуманая для людзей з фізічнымі абмежаваннямі.
Але як заўважыў vc.ru, карыстальнікі TikTok знайшлі для функцыі прымяненне ў выглядзе скролінгу стужкі з дапамогай языка. Яны высоўваюць яго і імітуюць аблізванне экрана для пераключэння паміж ролікамі.
@aprilxchoi New IOS shortcuts are crazy… @Diego La Torre 🇦🇺🇵🇪 #fyp #ios26 #apple #tech #funny ♬ Param-Pam-Pam — Carlos Campos
@52timizhuo Khi tôi dùng lưỡi để lướt TikTok và phản ứng của mèo cưng Phản ứng của mèo khi thấy tôi sử dụng công nghệ «iTongue OS 26» Biểu cảm của mèo khi chứng kiến chủ nhân lướt TikTok bằng lưỡi Mèo nghĩ gì khi thấy chủ dùng lưỡi để vuốt màn hình? Cách lướt TikTok phiên bản 2025: iTongue OS 26 🤣 #foryou #fyp #foryoupage #viral #trending ♬ nhạc nền — fyp
Каб актываваць опцыю, трэба зайсці ў «Налады», затым ва «Ўніверсальны доступ» і ўключыць «Адсочванне руху галавы». Тут можна наладзіць неабходнае дзеянне для таго ці іншага мімічнага руху.
Рэдызайн iOS, пераклад у рэальным часе, ШІ для аплікацый: галоўныя анонсы Apple WWDC 2025
Рэдызайн iOS, пераклад у рэальным часе, ШІ для аплікацый: галоўныя анонсы Apple WWDC 2025
Пакупнікі новых iPhone скардзяцца, што яны імгненна драпаюцца
Пакупнікі новых iPhone скардзяцца, што яны імгненна драпаюцца
Читать на dev.by