У топе-10 краін па папулярнасці ChatGPT — толькі адная еўрапейская і няма ЗША. Вось спіс
Visual Capitalist прыводзіць даныя па распаўсюджанасці ChatGPT у розных краінах свету. За аснову ўзятыя даныя з даклада аналітыкаў Boston Consulting Group. У выбарцы паказаная 21 краіна.
Visual Capitalist прыводзіць даныя па распаўсюджанасці ChatGPT у розных краінах свету. За аснову ўзятыя даныя з даклада аналітыкаў Boston Consulting Group. У выбарцы паказаная 21 краіна.
Сярод разгледжаных краін самы вялікі працэнт рэспандэнтаў, якія карыстаюцца чат-ботам OpenAI, выявіўся ў Індыі — 45%. Гэта можа быць звязана з тым, што тут шмат людзей занятыя ў ІТ-сферы і задзейнічаюць ChatGPT у працы.
Яшчэ адная заканамернасць палягае ў тым, што ў краінах з ніжэйшым медыянным векам ChatGPT выкарыстоўваецца інтэнсіўней — верагодна, таму, што насельніцтва маладзейшае і больш тэхнічна падкаванае.
Таксама ёсць узаемасувязь у тым, як выкарыстоўваюцца АІ-інструменты. Напрыклад, рэспандэнты з Індыі і Філіпін (8 месца) ужываюць ChatGPT для вельмі канкрэтных мэт: у даследчых альбо ў якасці асабістых асістэнтаў. Наадварот, апытаныя BCG жыхары ЗША і Германіі (12 і 19 месцы адпаведна) у асноўным проста «цацкаюцца» з ім.
У першай тройцы топу таксама прысутнічаюць Марока і ААЭ. На 9 месцы размясцілася Швецыя. У цэлым, каля 40% усіх удзельнікаў апытання з энтузіязмам ставяцца да АІ, 28% — настроены да тэхналогіі варожа, а 29% — занепакоеныя ёю.
Тут нет России. Поэтому статистика, скорее всего, - некорректна. Исключение России из международных рейтингов, как и из спорта, исключает возможность отображения реалистичности достигнутых показателей. Пусть играют в "прятки" с заведомым искажением, и в головах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"Среди рассмотренных стран самый большой процент респондентов, пользующихся чат-ботом OpenAI, оказался в Индии."
IT страна же. Копипастят код из ChatGPT🤷
А потом ChatGPT этот код индексирует и выдаёт обратно в качестве ответов. Рекурсия индусского кода.