Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Twitter ёсць «рэжым бога», які дазваляе інжынерам твіціць з любога акаўнта

Усе інжынеры Twitter маюць доступ да ўнутранай праграмы, якая раней называлася GodMode, што дазваляе ім рабіць публікацыі з любога акаўнта. Пра гэта экс-супрацоўнік сацсеткі расказаў сябрам Кангрэса і супрацоўнікам Федэральнай гандлёвай камісіі (FTC) ЗША, даведаўся Washington Post.

2 каментарыя

У сваёй скарзе ён сцвярджае, што праграма, пераназваная ў «privileged mode» (прывілеяваны рэжым), па-ранейшаму на ноўтбуках усіх інжынераў, якім яна цікавая. А для запуску трэба толькі змяніць адзін радок кода з FALSE на TRUE. Інструмент выдае папярэджанне: «Падумай, перш ніж зрабіць гэта».

Бяспека Twitter прыцягвае ўвагу не ўпершыню. У 2020 годзе крыптаскамеры ўзламалі ўнутраныя сістэмы кампаніі і сталі рабіць пасты ад імя Джо Байдэна, Барака Абамы, Ілана Маска ды іншых вядомых асоб. Тады сацсетка заявіла, што выправіла праблему і запусціла комплексную ІБ-праграму для абароны бяспекі, прыватнасці, канфідэнцыйнасці і цэласнасці закрытай карыстальніцкай інфармацыі.

Арестован биткоин-скамер который взломал Байдена Маска и других в Twitter
Арестован биткоин-скамер, который взломал Байдена, Маска и других в Twitter
По теме
Арестован биткоин-скамер, который взломал Байдена, Маска и других в Twitter

Некалькі інфарматараў з Twitter пазней аспрэчылі гэтую заяву, сказаўшы, што той самы «рэжым бога» ўсё яшчэ існуе і даступны шырокаму колу людзей.

Новы інсайдар адзначае, што ён дазваляе інжынерам выдаляць і аднаўляць твіты любога карыстальніка, чаго звычайныя карыстальнікі рабіць не могуць. Пры гэтым інструмент не фіксуе, хто менавіта выкарыстоўвае даваныя ім «суперздольнасці» або злоўжывае імі.

Скарга была пададзеная ў кастрычніку. FTC цяпер дапытвае былых супрацоўнікаў сацсеткі наконт інфармацыі, якая змяшчаецца там.

У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў якія былі да прыходу Маска
У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
Па тэме
У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Я вам больше скажу. Он везде есть. Его не может не быть.

Anonymous
Anonymous
0

Самый честный и либеральный девбай с тобой не согласится.

Вообще, думаю, где как. Где просто есть возможности как-то делать вообще все, а где-то делают специально админку под это все