Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Twitter з'явілася функцыя для хайрынгу

На платформе Х (экс-Twitter) з’явілася функцыя, якая дазваляе кампаніям публікаваць вакансіі, заўважыў BGR.

Пакінуць каментарый
У Twitter з'явілася функцыя для хайрынгу

На платформе Х (экс-Twitter) з’явілася функцыя, якая дазваляе кампаніям публікаваць вакансіі, заўважыў BGR.

Прыкметы новай опцыі, якая збольшага робіць сацсетку канкурэнтам LinkedIn, даследчыкі выявілі ў ліпені. Меркавалася, што кампаніі змогуць выкладваць у сваім профілі аб’явы аб працы.

Цяпер функцыя анансаваная афіцыйна: кампанія адкрыла ранні доступ да бэта-версіі X Hiring для верыфікаваных арганізацый. Новая опцыя дазваляе ім  «распавесці пра гарачыя пазіцыі і дастукацца да мільёнаў рэлевантных суіскальнікаў». Зацікаўленыя кампаніі могуць пакінуць заяўку ўжо цяпер.

Як адзначае BGR, размяшчэнне вакансій — толькі адная з мноства магчымасцяў LinkedIn, але альтэрнатыўны спосаб заявіць аб сваёй кампаніі рэкруцёрам ніколі не зашкодзіць. Навіна, мяркуючы з усяго, з’яўляецца чарговым крокам Ілана Маска, уладальніка сацсеткі, па ператварэнні Х у комплексны суперап.

Twitter зноў наймае. Пасля таго як выгнаў амаль 90% штату
Twitter зноў наймае. Пасля таго, як выгнаў амаль 90% штату
Па тэме
Twitter зноў наймае. Пасля таго, як выгнаў амаль 90% штату
X (Twitter) адбірае ў карыстальнікаў нікнэймы якія ў іх былі гадамі
X (Twitter) адбірае ў карыстальнікаў нікнэймы, якія ў іх былі гадамі
Па тэме
X (Twitter) адбірае ў карыстальнікаў нікнэймы, якія ў іх былі гадамі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.