Twitter працягвае скарачаць — хоць і не ў такіх маштабах, як раней, даведаўся Bloomberg. Гэтым разам «пад нож» патрапілі супрацоўнікі каманды даверу і бяспекі, якая адказвае за мадэрацыю кантэнту, а таксама каманды па барацьбе з мовай нянавісці і абразамі.
Twitter працягвае скарачаць — хоць і не ў такіх маштабах, як раней, даведаўся Bloomberg. Гэтым разам «пад нож» патрапілі супрацоўнікі каманды даверу і бяспекі, якая адказвае за мадэрацыю кантэнту, а таксама каманды па барацьбе з мовай нянавісці і абразамі.
Паводле слоў дзвюх крыніц выдання, у пятніцу ўвечары былі звольненыя больш за дзясятак чалавек у офісах сацсеткі ў Дубліне і Сінгапуры. Сярод іх — топ-менеджар, які ўзначальваў адзін з кантэнтных напрамкаў па Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама дырэктар Twitter па палітыцы даходаў. Таксама былі звольненыя супрацоўнікі каманд, адказных за палітыку дэзынфармацыі, абскарджання і працу з дзяржСМІ.
У сацсетцы выданню пацвердзілі звальненні, але не сталі ўдакладняць падраздзяленні. Там растлумачылі, што ў некаторых выпадках, напрыклад, было лагічна аб’яднаць дзве каманды пад кіраўніцтвам аднаго чалавека замест двух, а таксама што звальнялі з пасад у тых частках кампаніі, якія не апраўдвалі свайго існавання. Разам з тым Twitter павялічыў штат у падраздзяленні па абскарджаннях і запэўніў, што дырэктар па выручцы ў кампаніі будзе — як і кіраўнік аддзела даверу і бяспекі ў Азіі.
Ад моманту, калі Twitter узначаліў Ілан Маск, з кампаніі сышлі або былі звольненыя прыкладна 5000 з 7500 чалавек. Таксама сацсетка атрымала некалькі пазоваў за неаплачаныя рахункі, пералёты, праграмныя паслугі і арэнду офісаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
коммент
Уже за такие комментарии платят?
Цензоров погнали, замечательно!