У WhatsApp з'явяцца нікнэймы карыстальнікаў

Месенджар рыхтуецца да запуску функцыі выкарыстання нікнэймаў. Яна дазволіць карыстальнікам звязвацца адно з адным без абмену нумарамі.

5 каментарыяў

Функцыю заўважылі карыстальнікі ў свежым абнаўленні тэставай версіі праграмы для Android. Цяпер яна знаходзіцца на стадыі тэсціравання і пакуль не актываваная. Звычайна новыя функцыі WhatsApp спачатку з’яўляюцца ў праграме для Android, а затым укараняюцца ў праграму для iOS.

Цяпер для дадання кантакту ў месенджар патрабуецца абмен нумарамі тэлефонаў або QR-кодамі. Увядзенне нікнэймаў спросціць гэты працэс і зробіць яго бяспечнейшым, бо гэта дазволіць карыстальнікам камунікаваць без раскрыцця свайго тэлефоннага нумара.

WhatsApp дазволіў рэдагаваць паведамленні ў чатах
Па тэме
WhatsApp дазволіў рэдагаваць паведамленні ў чатах
WhatsApp дадаў функцыю прыватных чатаў
Па тэме
WhatsApp дадаў функцыю прыватных чатаў
WhatsApp грозится уйти из Великобритании, если примут новый закон о модерации контента
По теме
WhatsApp грозится уйти из Великобритании, если примут новый закон о модерации контента

Читать на dev.by