У YouTube з'явіліся сумесныя трансляцыі на iOS і Android
На платформе з’явіцца інструмент Go Live Together, які дазволіць двум карыстальнікам праводзіць сумесныя трансляцыі.
Запуск інструмента анансавалі ў лістападзе мінулага года, цяпер ён стаў даступны ўсім карыстальнікам мабільных праграм Youtube для iOS і Android.
Аўтары, якія маюць 50 і больш падпісчыкаў, могуць запрасіць любога карыстальніка для сумеснай трансляцыі. Адначасова ў ёй могуць удзельнічаць не больш за два чалавекі, гасцей можна змяняць на працягу ўсяго эфіру.
У вэб-версіі Youtube правядзенне сумесных трансляцый пакуль не даступнае. Карыстальнікі могуць запланаваць эфір на сайце сэрвісу, але падключыцца павінныя праз мабільную праграму. Цяпер кампанія працуе над падтрымкай сумесных трансляцый у вэб-версіі.
Youtube запусціць манетызацыю кароткіх ролікаў Shorts
Youtube запусціць манетызацыю кароткіх ролікаў Shorts
Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым
Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым
Youtube змяніў дызайн і інтэрфейс сэрвісу на ўсіх платформах
Youtube змяніў дызайн і інтэрфейс сэрвісу на ўсіх платформах
Читать на dev.by