У забароне для ІП з занадта вялікім даходам з’явілася абмежаванне — цяпер яна не назаўжды
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явіўся тэкст закона № 72-З ад 8 мая. У ім перагледжана норма, якая забараняе весці прадпрымальніцкую дзейнасць ІП, што зарабілі занадта шмат.
З 2024 года ў Падатковы кодэкс была ўключаная норма, згодна з якой індывідуальным прадпрымальнікам, чые даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці перавысілі 500 тысяч рублёў за год, з наступнага года забараняецца працаваць як ІП. Часовых абмежаванняў для такой забароны не прадугледжвалася.
У новым законе прапісана, што грамадзянін, які перавысіў названы парог, не зможа быць індывідуальным прадпрымальнікам толькі цягам 3 гадоў.
Закон уступае ў сілу пасля апублікавання і распаўсюджваецца на праваадносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2025 года.
У ІП у новым годзе з’явіцца ліміт даходу, пасля якога ўсё
У ІП у новым годзе з’явіцца ліміт даходу, пасля якога ўсё
Читать на dev.by