Вакансіі ў РБ цяпер трэба публікаваць па-новаму. Правілы не вельмі ясныя, а сайт Банка вакансій глючны
1 студзеня запрацаваў новы закон па пытаннях занятасці насельніцтва, згодна з якім усе вакансіі трэба публікаваць спачатку ў дзяржаўнай базе. У тэорыі ўсё проста — на практыцы не так.
1 студзеня запрацаваў новы закон па пытаннях занятасці насельніцтва, згодна з якім усе вакансіі трэба публікаваць спачатку ў дзяржаўнай базе. У тэорыі ўсё проста — на практыцы не так.
Новы закон абавязаў наймальнікаў размяшчаць усе вакансіі спачатку ў агульнарэспубліканскім банку вакансій (далей — Банк) на сайце gsz.gov.by і толькі потым на іншых інфармацыйных рэсурсах, прычым аб’явы там павінны ўтрымліваць гіперспасылку на першасную публікацыю. За парушэнне могуць аштрафаваць на 5-15 БВ (210-630 BYN).
Дзе вакансіі можна публікаваць без спасылкі, а дзе не
У Мінпрацы 6 студзеня апублікавалі тлумачэнне, згодна з якім пад інфармацыйнымі рэсурсамі разумеецца любая база даных, якая вядзецца ў электронным фармаце, а таксама інтэрнэт-сайты, акаўнты ў сацыяльных сетках і інш.
Сайт наймальніка, яго старонкі ў сацсетках і месенджарах — таксама інфармацыйныя рэсурсы, а вось асабістыя акаўнты супрацоўнікаў у сацсетках — не. То-бок дырэктару або рэкруцёру кампаніі не забараняецца публікаваць аб’явы пра найманне на асабістай старонцы ў LinkedIn без прывязкі да gsz.gov.by.
Пад патрабаванні закона не падпадаюць вакансіі на замежных парталах, у тым ліку расійскіх. Мінпрацы так прама і піша: пры размяшчэнні вакансіі на расійскім hh.ru спасылка на агульнарэспубліканскі банк вакансій не патрабуецца. Ва ўсіх іншых выпадках патрэбная працоўная гіперспасылка, каб грамадзяне маглі «хутка і якасна звярнуцца да актуальнай інфармацыі ў першакрыніцы».
Як выконваюць новае правіла
У байнэце пакуль не відаць, каб новыя правілы спраўна выконваліся. На папулярным джаббордзе rabota.by аб’явы наконт працы выглядаюць як звычайна. У самім Банку вакансій значыцца больш за 1700 вакансій, іх колькасць расце, аднак свежых ІТ-вакансій там няшмат.
Хоць па ключавым слове «праграміст» сістэма выдае 9-дзённай даўнасці аб’яву ад кампаніі «Вайбер Медыя»: ёй патрэбны інжынер-праграміст на зп 10 000 — 20 000 BYN. Ёсць яшчэ некалькі вакансій з зп 4000—9600 BYN (год таму мы знаходзілі ў асноўным аб’явы ад дзяржарганізацый і прадпрыемстваў з нізкімі зп), але нармальна адфільтраваць ІТ-вакансіі не атрымліваецца. Па датах размяшчэння самай свежай сістэма чамусьці выдае вакансію вядучага інжынера-праграміста ў РУП «Брэстэнерга» ад 29 лістапада.
У тым жа часе LinkedIn пад рэпостам тлумачэння Мінпрацы рэкруцёры абмяркоўваюць, што сайт gsz.gov.by ляжыць:
«Толькі сайт службы занятасці лежма ляжыць, на жаль. Немагчыма там зарэгістравацца».
«Засталося толькі дачакацца публікацыі на іх сайце, гэты працэс вельмі дооооўгі…»
«Сайт лёг ад колькасці законапаслухмяных наймальнікаў».
«Гэта адмыслова так задумана, каб было за што пакараць».
Праз нейкі час сайт стаў зноў грузіцца, аднак рэкруцёры і эйчары сцвярджаюць, што сістэма глючыць і апублікаваць вакансіі не ўдаецца.
Адная спецыялістка па кадрах расказала dev.by, што ніхто са знаёмых кадравых агенцтваў пакуль не змог размясціць вакансіі ў Банку. Для падстрахоўкі ў кампаніі вырашылі часова схаваць апублікаваныя на сайце вакансіі (на момант публікацыі вакансіі ўсё ж адкрылі). Там чакаюць больш празрыстых тлумачэнняў ад дзяржорганаў і працуюць пакуль шляхам прамога пошуку.
У іншым кадравым агенцтве плануюць наняць юрыста, каб разабрацца з патрабаваннямі закона. І яшчэ ў адным кажуць, што новыя правілы іх не хвалююць, бо яны наогул не публікуюць вакансій, а шукаюць спецыялістаў напрамую.
Тыя, каму ўдалося адправіць аб’явы на публікацыю, кажуць, што зрабіць гэта нескладана, аднак трэба дачакацца іх мадэрацыі. І калі да Новага года яна займала да сутак, то цяпер — некалькі дзён. Відаць, сайт не быў гатовы да вялікага наплыву вакансій.
«Вакансіі на перспектыву». Плюс адное тлумачэнне ад Мінпрацы
Між тым, 9 студзеня Мінпрацы апублікавала яшчэ адное тлумачэнне, якое змяшчае як бы паслабленні да новых правілаў.
Па-першае, ведамства ўдакладніла, што «банеры, дошкі аб’яў у памяшканнях наймальніка, карткі ў пунктах выдачы заказаў, рэклама ў метро» не з’яўляюцца інфармацыйнымі рэсурсамі ў мэтах закона, і значыць, вакансіі там не патрабуюць спасылак на Банк.
А па-другое, без спасылкі на gsz.gov.by можна публікаваць «звесткі аб працоўных месцах, якія плануюцца да стварэння і замяшчэння», на іншых інфармацыйных рэсурсах (сайт наймальніка, «работныя» сайты) за выключэннем gsz.gov.by.
«Размяшчэнне на партале звестак пра ажыццяўленне дзейнасці па грамадзянска-прававых дамовах і вакансій на перспектыву не з’яўляецца абавязкам наймальніка, — гаворыцца ў каментары Мінпрацы. — Адпаведна размяшчэнне звестак пра такія працоўныя месцы магчымае на іншых інфармацыйных рэсурсах без размяшчэння на партале. Пры гэтым неабходна пазначаць, што яны з’яўляюцца планаванымі да стварэння і замяшчэння (перспектыўнымі)».
Што такое «працоўныя месцы, планаваныя да стварэння і замяшчэння», не зусім ясна.
Кадравікі, да якіх мы звярнуліся, дрэнна зразумелі, пра што вядзецца гаворка (яны кажуць, што з «вакансіямі на перспектыву» раней не працавалі), аднак гэтаму каментару ўзрадаваліся, пачуўшы ў ім спосаб пазбегнуць пакарання за несвоечасовую публікацыю вакансій у Банку.
— Відаць, у ведамстве зразумелі, што «злёгку» пераацанілі магчымасці сістэмы, — выказалі здагадку яны.
А што з зп? Ці павінен офер адпавядаць дыяпазону ў аб’яве?
У Мінпрацы пракаментавалі і пытанне з зп у аб’яве. Ці можна па выніках сумоўя прапанаваць зарплату, адрозную ад заяўленай у вакансіі? Простага «так» ці «не» адказ не ўтрымлівае. Але, здаецца, лепш паставіць большы дыяпазон.
— Пры размяшчэнні вакансіі на інфармацыйных рэсурсах узровень аплаты працы варта пазначаць у адпаведнасці са штатным раскладам з улікам стымулюючых выплат, — гаворыцца ў тлумачэнні Мінпрацы.
Як пазначаць дыяпазон памераў аплаты працы
«ад» — сума памераў тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу, акладу, службовага акладу), яе (яго) павышэнняў, надбавак, але не меншая за памер месячнай мінімальнай заработнай платы;
«да» — сума памераў тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу, акладу, службовага акладу), яе (яго) павышэнняў, надбавак і іншых стымулюючых выплат (прэмій, бонусаў, узнагароджанняў) у разліку на месяц.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну а чего вы ждали от ротоботов с ботофермы?
никогда такого не было и вот опять.
Это разжигание, дискредитация, или всё сразу?
Минимум потянет на измену режиму :)
Заказчики будут в восторге от процесса найма :) В этот раз точно посчитают и вернутся :)