Вакансіі DevOps Engineer на jobs.dev.by
На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 140 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для DevOps Engineer.
DevOps Engineer — Кудас Салюшэнс
«Кудас Салюшэнс» шукае DevOps інжынера (сертыфікаваны AWS) на сацыяльны/калямедыцынскі праект.
Патрабаванні да кандыдата:
- Камерцыйны досвед (большы за 5 гадоў) у ролі DevOps на AWS.
- Досвед працы з AWS сэрвісамі: EC2, RDS, EKS, Airflow, Opensearch.
- Досвед працы з сістэмай кантэйнерызацыі Docker, упэўненыя веды і камерцыйны досвед з Kubernetes (ад 3 гадоў).
- Выдатныя веды SQL.
- Упэўненыя веды Python.
- Досвед адміністравання, рэзервавання, рэплікацыі СКБД.
- Досвед працы з CI/CD (TeamCity, Gitlab CI, Jenkins).
- Англійская ад узроўню B1.
Абавязковыя патрабаванні:
- Працаваць паводле зрушанага графіка (па таймзоне Тэхаса). Быць анлайн прыкладна да 00:00 па GMT+3.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
DevOps Engineer — Admitad
Admitad — гэта сэрвісы для продажаў і зарабляння ў інтэрнэце. Офісы размешчаныя ў Германіі, Расіі, ААЭ, Індыі, Бразіліі, Украіне, Беларусі, Грузіі і Польшчы.
Патрабаванні да кандыдата:
- Досвед працы ад 3 гадоў.
- K8S (AWS, GCE, BareMetal) — ад 2 гадоў.
- Навыкі наладжвання сеткавай інфраструктуры.
- CI/CD (Gitlab у прыярытэце).
Будзе плюсам:
- Веданне тэхналогій: Web (nginx/php/python/gnodejs/o/ruby/java), ELK, MySQL/PostgreSQL/MongoDB/Clickhouse, Redis, RabbitMQ/Kafka, Prometheus/Grafana, Ansible/Terraform, bash/Python/Go.
- Адміністраванне Linux (веданне архітэктуры Debian, Ubuntu, Centos).
- Досвед працы з платформамі віртуалізацыі (Vmware, KVM, Xen).
- Досвед працы з кантэйнерамі (LXC, Docker, containerd).
- Досвед працы ў highload праектах і разуменне прынцыпаў адмоваўстойлівасці і маштабавання сэрвісаў.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
DevOps — lifetech
lifetech — цэнтр распрацоўкі групы кампаній Turkcell.
Патрабаванні да кандыдата:
- Веды асноў UNIX (bash scripting, Python, Ansible scripts) + адміністраванне.
- Веды асноў Windows (power shell) + адміністраванне.
- Разуменне канцэпцый і архітэктуры БД.
- Досвед працы з сістэмамі кантролю версій SVN, Git+, веданне і разуменне soap ды іншых web services.
- Досвед працы з сістэмамі бесперапыннай інтэграцыі Jenkins, GitLab.
Будзе плюсам:
- Досвед працы з праграмамі Java (Glassfish, JBOSS, WIDERFLY).
- Разуменне кода Java на ўзроўні чытання class.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Senior DevOps Engineer — Rakuten Viber
Rakuten Viber — міжнародная кампанія Rakuten Inc. (сусветны лідар у вобласці электроннай камерцыі і фінансавых паслуг).
Патрабаванні да кандыдата:
- Больш за 5 гадоў досведу працы з буйнамаштабнымі віртуалізаванымі асяроддзямі.
- 3-5 гадоў досведу ўкаранення поўнага жыццёвага цыкла DevOps (CI, CD, маніторынг, эксплуатацыя).
- Шырокі досвед кіравання воблачнымі асяродкамі AWS ва ўсіх аспектах і службах (вылічэнні, выстаўленне рахункаў, маніторынг і г. д.).
- Вялікі досвед адміністравання Linux.
- Уменне пісаць скрыпты для аўтаматызацыі (Python, Ruby, Bash і г. д.).
- Досвед кіравання і міграцыі воблачных рэсурсаў з выкарыстаннем падыходу IaC.
- Досвед укаранення мікрасэрвіснага падыходу з выкарыстаннем Kubernetes.
- Досвед працы з сеткамі (VPC, CDN, VPN і г. д.).
- Вялікі досвед у вызначэнні і рэалізацыі працэсаў CI/CD з выкарыстаннем Gitlabci, Jenkins і г. д.
- Досвед кіравання буйнамаштабнымі базамі даных NoSQL, такімі як Couchbase.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Middle/Senior DevOps Engineer — Epol Soft
Патрабаванні да кандыдата:
- 3+ гады практычнага досведу.
- Практычны досвед працы з інфраструктурамі AWS, AKS, Kubernetes, Linux, базамі даных SQL (MS SQL), інструментамі CI/CD.
- Веданне метадалогій Agile.
- Добрыя камунікатыўныя навыкі.
- Узровень англійскай — вышэйшы за сярэдні.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Читать на dev.by