Вакансіі для .NET Developer на jobs.dev.by

На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена 130+ вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для .NET Developer.

Пакінуць каментарый

С# Senior Developer — СофтВек

Кампанія «СофтВек» у рамках пашырэння праводзіць дадатковы набор супрацоўнікаў. Спецыялізацыя софту — фондавыя рынкі, аналітыка і даследаванне даных, візуалізацыя рэалтайм працэсаў, апрацоўка інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу, распрацоўка гандлёвых алгарытмаў, распрацоўка АІ алгарытмаў.

Патрабаванні:

  • 3-5 гадоў досведу праграмавання на С#, C++, MS SQL.
  • Здольнасць хутка навучыцца прадметнай вобласці.
  • Англійская мова (чытанне тэхдакументацыі, перапіска).
  • Веды матэматыкі і фінансаў — вялікі плюс.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Microsoft Dynamics CRM Developer — Credo-Dialogue

CREDO-DIALOGUE запрашае адказнага і ўважлівага распрацоўшчыка для Dynamics CRM. 

Патрабаванні:

  • Вышэйшая адукацыя.
  • Досвед праграмавання для Microsoft Dynamics CRM, уключна з досведам у Power Platform.
  • C#/.Net Framework.
  • JavaScript.
  • Microsoft SQL Server.
  • Уяўленне пра Design Patterns, SOLID, REST.
  • Дадатковым плюсам будзе досвед распрацоўкі самастойных вэб-сэрвісаў, вэб-праграм і дэсктопных праграм. 

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Senior .NET Developer — Dev Team Inc

Кампанія Dev Team Inc. у пошуку .NET распрацоўшчыка Senior узроўню на доўгатэрміновы праект.

Патрабаванні:

  • Выдатныя веды ў .NET, .NET Core, C#, Entity Framework, MSSQLSERVER, SQL, MongoDB.
  • Упэўненыя веды ў JavaScript, HTML, CSS, SASS, GULP, Ecmascript6, WebPack.
  • Досвед працы з Amazon AWS, Octopus Deploy, TeamCity, SignalR, Bootstrap.
  • Досвед працы з NUnit або падобнымі бібліятэкамі для юніт тэстаў.
  • Досвед працы з IoC framework, Autofac або іншымі.
  • Досвед працы з Git.
  • Узровень англійскай Intermediate+ або вышэйшы.
  • Адказнасць, гатоўнасць менеджыць невялікую каманду распрацоўкі, адказваць кліенту ў непрацоўны час/дні, быць заўжды на сувязі.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Junior C# — Texode Technologies

Texode Technologies — прадуктовая ІТ-кампанія, якая шукае .NET распрацоўшчыка-джуніяра. 

Патрабаванні:

  • Добрыя веды C#, платформы .NET Framework 4 і вышэйшых.
  • Базавыя веды тэхналогій: WPF, LINQ, шматпаточнага праграмавання, патэрнаў праграмавання (MVVM).
  • Тэхнічная англійская.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


C#/.NET Developer — ITA

ITA пашырае і ўмацоўвае існую каманду .NET распрацоўшчыкаў. Рэлакацыя супрацоўніка за межы РБ не прадугледжваецца.

Патрабаванні (досвед працы з тэхналогіямі ад двух гадоў):

  • C#.
  • NET Core, .NET Framework.
  • ASP.NET Web API, ASP.NET MVC.
  • MS SQL.
  • MS Azure.
  • Google API.
  • OCR libraries.
  • Гутарковая англійская абавязковая.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію



Читать на dev.by