12К еўра для AI-інжынера. Каго шукаюць у Літве
У буйных IT-кампаній з беларускімі каранямі працягваюць скарачацца офісы ў Літве (не ва ўсіх). Паглядзелі, якія ў іх ёсць вакансіі.
EPAM
Літоўская каманда EPAM з пачатку года скарацілася прыкладна на 70 супрацоўнікаў. Зараз у двух офісах кампаніі (у Вільне і Коўне) зарэгістравана 1155 спецыялістаў.
На сайце EPAM каля 180 прапаноў аб працы ў Літве. Вельмі шмат вакансій для сеньёраў і лідоў. Кампаніі пераважна патрэбны распрацоўшчыкі і інжынеры-праграмісты.
Вось якую зарплату (грос) EPAM гатовы плаціць новым супрацоўнікам:
- AWS Technology Leader — 6,5-8 тыс. еўра.
- Key Java Engineer — 3,6-5.5 тыс. еўра.
- Lead .NET Software Engineer with AWS — 4,6-6,3 тыс. еўра.
- Lead BI Analyst — 3,2-6 тыс. еўра.
- Lead DevOps Engineer (Azure) — 4,4-6,4 тыс. еўра.
- Lead Full Stack Developer (Python + JavaScript) — 3,6-5,5 тыс. еўра.
- Lead Platform Engineer — 4,8-6,5 тыс. еўра.
- Senior .NET Developer with Cloud experience — 3,6-5,5 тыс. еўра.
- Senior ABAP Developer — 3,3-4,8 тыс. еўра.
- Senior Data Scientist — 3,8-5,7 тыс. еўра.
Wargaming
У літоўскім офісе ў верасні было зарэгістравана 743 супрацоўніка. З пачатку года штат Wargaming скараціўся амаль на 100 спецыялістаў. Сярод усіх лакацый Літва на 4 месцы па колькасці адкрытых вакансій (пасля Сербіі, Польшчы і Кіпра). На сайце іх больш за 10.
Большасць прапаноў аб працы — для дызайнераў і менеджараў. Кампанія, напрыклад, шукае Video Content Manager, які стане афіцыйным тварам і голасам медыяканалаў World of Tanks. Таксама кампаніі патрэбен дасведчаны рэліз-менеджар для працы над новай, пакуль не анансаванай гульнёй. Ёсць і вакансія для дасведчанага менеджара па манетызацыі ў гульнявой індустрыі.
А вось якую зарплату (грос) Wargaming прапануе навічкам:
- Video Content Manager 2,4-3 тыс. еўра.
- Release Manager — 4,5-5,5 тыс. еўра.
- Monetization Manager — 3,5-5,2 тыс. еўра.
- Senior Game Data Analyst — 4-6,5 тыс. еўра.
- UI/UX Designer — 3-4,5 тыс. еўра.
- Game Designer — 2,2-4,5 тыс, еўра.
- AI Game Developer — 4-6 тыс. еўра.
Vention
Літоўская каманда Vention таксама скарачаецца. Калі ў пачатку года ў штаце было зарэгістравана 155 супрацоўнікаў, то зараз 139.
Мяркуючы па колькасці вакансій на сайце (каля 10), кампанія не адчувае вялікага кадравага дэфіцыту і кропкава закрывае патрэбныя пазіцыі.
Літоўскай камандзе патрэбны інжынеры-праграмісты ўзроўню мідл і сеньёр. Таксама ёсць прапанова для Senior .NET Developer з досведам ад 4 гадоў для ўдзелу ў поўным цыкле распрацоўкі ПЗ. Зарплата грос — 4,8-5,2 тыс. еўра. Інжынерам-праграмістам Vention гатовая плаціць ад 2 да 6+ тыс. еўра грос.
- Middle Data Engineer — 2-3,8 тыс. еўра.
- Middle DevOps Engineer — 3,5-4,5 тыс. еўра.
- Senior Data Engineer — 3,8-5 тыс. еўра.
- Senior React Native Engineer — 4,5-5,5 тыс. еўра.
- Senior Node.js Engineer — 3.6-5 тыс. еўра.
- Senior DevOps Engineer — 4-6,2 тыс. еўра.
Godel Technologies
Літоўская каманда Godel налічвае больш за 100 чалавек. З пачатку года яна вырасла на 13%.
На сайце ёсць некалькі прапаноў аб працы ў Літве. У прыватнасці, у каманду патрэбны Middle / Senior Data Analyst (Azure) для працы з данымі ў Microsoft Fabric, Junior Automation QA Engineer, .Net Engineer для распрацоўкі рашэнняў для трэйдараў і Fullstack .Net Engineer. Прапанаваная зарплата — ад 1 да 5+ тыс. еўра ў залежнасці ад узроўню і спецыялізацыі.
- Middle Data Analyst (Azure) 2,3-4 тыс. еўра.
- Senior Data Analyst (Azure)- 4-5,5 тыс. еўра.
- Junior Automation QA Engineer — 1,15-1,45 тыс. еўра.
- .Net Engineer — 2,3-3,85 тыс. еўра.
- Fullstack .Net Engineer — 2,3-3,85 тыс. еўра.
Flo Health
З пачатку года каманда распрацоўшчыка аплікацыі для жаночага здароўя Flo скарацілася на 25 чалавек. Зараз у штаце кампаніі зарэгістравана 219 супрацоўнікаў.
Flo шукае новых людзей. На сайце размешчана больш за 10 вакансій для розных спецыялістаў: Engineering Manager, Product Manager, Motion Designer, User Acquisition Manager. Таксама Flo шукае Senior Medical Advisor з досведам працы доктарам не менш за год і веданнем англійскай на ўзроўні C2 і вышэй. Такому спецыялісту кампанія гатовая прапанаваць 4,7–6,4 тыс. еўра (грос).
А вось якую зарплату прапануе Flo іншым спецыялістам:
- Senior AI Platform Engineer — 8,5-12 тыс. еўра.
- Engineering Manager — 8,5-9,5 тыс. еўра.
- Motion Designer — 3-3,6 тыс. еўра.
- User Acquisition Manager (Google Ads, Web) — 3,8 тыс. еўра.
- Senior Talent Partner (Engineering/Product) — 3,5-4,5 тыс. еўра.
- Senior Product Marketing Manager — 4,6 тыс. еўра.
Gurtam
Распрацоўшчык ПЗ у галіне спадарожнікавага маніторынгу і тэлематыкі з пачатку года павялічыў каманду ў Літве амаль на 10%, Зараз у штаце зарэгістравана амаль 240 супрацоўнікаў.
Gurtam працягвае пашыраць каманду. На сайце размешчана 7 прапаноў аб працы ў Літве. Кампаніі патрэбныя распрацоўшчыкі, Engineer і SEO Specialist.
Напрыклад, у праект карпаратыўнага IoT-прадукта патрэбен Senior Python Developer. Таксама ёсць вакансія для Technical Care Engineer для аказання тэхнічнай падтрымкі і дапамогі кліентам.
Зарплата ў залежнасці ад узроўню і спецыялізацыі складае ад 1 тыс. еўра да 8 тыс. еўра грос.
- Technical Care Engineer — 1-1.3 тыс. еўра.
- Senior Python Developer — 5-6,5 тыс. еўра.
- Senior Front-End Developer — 3,5-5,5 тыс. еўра.
- SEO Specialist — 2,8-3,5 тыс. еўра.
- DevOps Engineer — 6-8 тыс. еўра.
Coherent Solutions
Літоўская каманда Coherent Solutions у гэтым годзе крыху сціснулася. Зараз у офісе зарэгістравана 102 спецыяліста, на пачатак года іх было 108.
Літва ўваходзіць у топ-3 лакацый па колькасці вакансій. На сайце адкрыта 26 прапаноў аб працы, у апісанні якіх у ліку лакацый згадваецца Літва. Coherent Solutions шукае пераважна распрацоўшчыкаў і інжынераў-праграмістаў.
Ёсць вакансія для Business Analyst для працы ў праекце над новай платформай, якая, як пазначана ў апісанні, закліканая «вырабіць рэвалюцыю ў тэлевізійнай рэкламе, змясціўшы акцэнт з візуальнага шэрагу на эмацыйна ўцягваючы гукавы кантэнт».
Таксама ў каманду патрэбен Project Manager для працы над праектам, заказчыкам якога з’яўляецца канадская тэхналагічная кампанія, якая спецыялізуецца на праграмных рашэннях для грамадскага транспарту.
Exadel
У літоўскім офісе Exadel зарэгістравана 42 супрацоўніка (у студзені было 46).
На сайце больш за 20 прапаноў аб працы ў Літве. У апісанні вакансій пазначана, што Exadel працуе над праектамі для кліентаў са спіса Fortune 500, уключаючы HBO, Microsoft, Google і Starbucks.
Кампаніі для працы ў Літве патрэбны ў асноўным інжынеры-праграмісты. Ёсць прапановы для распрацоўшчыкаў, Software/Data Architect. Таксама ў каманду патрэбен Senior/Lead Data & AI Governance з вопытам працы ў галіне кіравання данымі ад 8 гадоў.
Читать на dev.by