Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вакансія ў dev.media: штатны журналіст у Bubble

Шукаем у сваю каманду журналістаў, каб пісаць пра жыццё і працу ў IT.

Пакінуць каментарый
Вакансія ў dev.media: штатны журналіст у Bubble

Шукаем у сваю каманду журналістаў, каб пісаць пра жыццё і працу ў IT.

Хто мы

Часопіс Bubble — новае медыя для айцішнікаў. Публікуем карысныя гісторыі пра рэлакейт і даўншыфцінг, выгаранне, пошук працы, сумоўі, тлумачалкі пра сацыяльную інжынерыю і гіды для лічбавых качэўнікаў.
Мы запусціліся на пачатку 2022 года і сталі часткай dev.media — медыйнай і сэрвіснай экасістэмы, у якую ўваходзяць dev.bydev.uadev.ge і рэкламнае агенцтва «Клац-Клац».

Хто нам патрэбны

Нам патрэбныя журналісты для працы ў штаце: прафесійныя аўтары лангрыдаў, разбораў і інтэрв’ю, якія сочаць за трэндамі ў IT і ведаюць, хто ёсць кім у галіне. Адмысловых IT-ведаў не трэба — дастаткова хутка разбірацца ў розных тэмах і ўмець дагрукацца да герояў/экспертаў. Вялікім плюсам будзе наяўнасць кантактаў у айцішным асяроддзі, але калі іх няма, хай гэта вас не спыняе.
Вакансія — для тых, хто мае рэальны досвед працы ў медыя.

Што мы прапануем

  • аддаленую працу без мікраменеджменту і бессэнсоўнай руціны, галоўнае — вынік;
  • рынкавы заробак з бонусамі і перспектывай росту, прывязаны да долара ЗША;
  • класную маладую каманду — мы пастаянна эксперыментуем і запускаем новыя прадукты;
  • магчымасць прапаноўваць і рэалізоўваць ідэі сіламі каманды — мы любім і падтрымліваем ініцыятыву.

Як адгукнуцца на вакансію

Дасылайце свае CV на адрас [email protected]. Калі ласка, прыкладзіце спасылкі на 3-4 матэрыялы, якімі ганарыцеся. Калі мы адчуем патэнцыйны мэтч, дашлем вам тэставае заданне — на яго сыдзе прыкладна 1-2 гадзіны.

Лістоў без прыкладаў публікацый мы не разглядаем.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.