Фізасобы ў Беларусі за 2024 год прадалі валюты на $1,7 млрд больш, чым купілі
Летась беларусы больш прадавалі і куплялі валюты, чым у 2023, паказвае статыстыка Нацбанка.
За мінулы год, паводле даных Нацбанка, фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў аб’ёме каля 11,1 млрд долараў. Гэта амаль на 13%, або на 1,25 млрд долараў, больш у параўнанні з 2023 годам.
Рэкорднымі сталі ліпень і снежань: у гэтыя месяцы аб’ёмы ўгод па куплі насельніцтвам валюты перавысілі 1 млрд долараў.
Яшчэ больш валюты насельніцтва прадало летась — амаль 12,8 млрд долараў. Аб’ём угод вырас у параўнанні з 2023 годам на 26%. Рэкордным летась стаў верасень: у гэтым месяцы насельніцтва прадало валюты на 1,2+ млрд долараў.
У цэлым па выніках мінулага года насельніцтва Беларусі прадало валюты амаль на 1,7 млрд долараў больш, чым купіла.
У 2023 годзе фізічныя асобы таксама былі чыстымі прадаўцамі валюты. Але розніца паміж аб’ёмамі куплі і продажу была значна меншая — усяго каля 300 млн долараў.
Читать на dev.by