Вашынгтон — новая Крэмніевая даліна? У горадзе ўзляцелі айцішныя вакансіі
Паводле даных амерыканскай ІТ-асацыяцыі CompTIA, у чэрвені сталіца ЗША абышла ўсе іншыя лакацыі па колькасці вакансій у галіне. Дзіўнага ў гэтым мала, бо апошнімі гадамі Вашынгтон разам з найбліжэйшымі раёнамі ператварыўся ў значны тэхнахаб, адзначае Dice.

Колькасць адкрытых ІТ-пазіцый у Вашынгтоне ў чэрвені павялічылася на 1560 у параўнанні з маем. Вялікі прырост паказалі Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія), Фінікс (Арызона) і Далас (Тэхас). Самае вялікае падзенне назіралася ў такіх буйных ІТ-хабах, як Бостан, Сан-Францыска і Сан-Хасэ.
Павелічэнню колькасці айцішных вакансій у Вашынгтоне спрыялі як мясцовыя тэхналагічныя кампаніі, так і ўрад. Усе дзяржаўныя ведамствы маюць патрэбу ў самых розных ІТ-кадрах ад аналітыкаў да ІБ-спецыялістаў, і найбліжэйшым часам попыт на айцішнікаў з іх боку наўрад ці згасне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.