Паводле даных кансалтынгавай карпарацыі PwC, доля супрацоўнікаў, якія маюць намер у найбліжэйшыя 12 месяцаў змяніць працадаўцу, цяпер вышэйшая, чым у перыяд так званага «Вялікага звальнення» (або «вялікай адстаўкі») у 2022 годзе. Апытанне праводзілася сярод 56+ тысяч работнікаў у 50 краінах і рэгіёнах свету, вынікі паказаныя ў дакладзе Hopes and Fears 2024.

Пакінуць сваю цяперашнюю кампанію з вялікай або вельмі вялікай верагоднасцю збіраецца каля 28% рэспандэнтаў. У 2022 годзе такіх было 19%, у 2023-м — 26%.
Акрамя гэтага, даследаванне паказала, што работнікі выкарыстоўваюць перадавыя тэхналогіі, напрыклад, генератыўны АІ, а таксама надаюць важнасць павышэнню кваліфікацыі на фоне ўсё большай нагрузкі і нявызначанасці. Паводле слоў аналітыкаў, кампаніям у сувязі з гэтым таксама варта надаваць увагу развіццю супрацоўнікаў і паляпшэнню ўмоў працы, а не толькі задаволенасці працай.
На павышэнне працоўнай нагрузкі за апошні год і на тое, што змены на працоўным месцы адбываюцца ўсё хутчэй, паскардзілася прыкладна 45% апытаных. У 62% за апошнія 12 месяцаў на працы адбылося больш змен, чым за папярэднія 12 месяцаў.
82% тых, хто карыстаецца генератыўным АІ на штодзённай аснове, лічаць, што ў найбліжэйшы год тэхналогія павысіць іх эфектыўнасць. Каля паловы ўсіх удзельнікаў апытання мяркуюць, што генератыўны АІ прывядзе да росту заробкаў, а каля 2/3 спадзяюцца, што новыя інструменты на аснове гэтай тэхналогіі зробяць вынікі іх працы якаснейшым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.