Венчурны інвестар: школы рыхтуюць з дзяцей копіі чат-ботаў, і іх «жыццё будзе болем»

Тэд Дзінтэрсміт — былы венчурны інвестар, які вырашыў заняцца рэфармаваннем сферы адукацыі і аб’ехаў школы ва ўсіх 50 штатах ЗША. Ён кажа, што амерыканская сістэма адукацыі «не проста састарэла, яна шкодная».

У інтэрв’ю Business Insider ён сказаў, што школы ставяць перад дзецьмі так званую «дылему каледжа і Chipotle», падсоўваючы ім два дрэнныя варыянты: альбо дарагушчая вучоба ў ВНУ, альбо нізкааплатная праца, а працоўныя месцы пасярэдзіне забірае ШІ.

Пакінуць каментарый

Ён таксама назваў цяперашняе пакаленне школьнікаў «сапсаванымі і дарагімі версіямі ChatGPT» — іх вучаць толькі зубрыць, бяздумна ўзнаўляць інфармацыю і прытрымлівацца жорсткіх інструкцый замест таго, каб развіваць навыкі, якія ШІ не здольны замяніць.

Інвестар папярэджвае, што дзецям, якіх зараз рыхтуюць школы, давядзецца вельмі складана на рынку працы, таму што іх натаскваюць на задачы, якія ШІ ужо робіць лепш.

«У многіх прафесіях два-тры чалавекі, якія добра разбіраюцца ў ШІ, заменяць 20 ці 30 тых, хто не разбіраецца. Калі сутнасць школы ў тым, каб прымушаць дзяцей ісці па слядах ШІ, то гэтых дзяцей чакае жыццё, поўнае болю», — сказаў ён.

Дзінтэрсміт заклікае гэта змяніць. Ён адзначае і добрыя рэчы ў сістэме адукацыі — напрыклад, што калі школы робяць упор на рэальныя праекты, прафесійнае навучанне і настаўніцтва. Для прыкладу ён прыводзіць школу ў Вірджыніі, дзе кожны вучань абавязаны спалучаць акадэмічныя прадметы з практычным профілем — гэта можа быць сталярная справа, зварка, медыцына ці іншыя прафесіі. Мэта ў тым, каб падлеткі атрымалі практычны досвед і яшчэ да выпуску змаглі вырашыць, паступаць ці ў каледж ці адразу ісці працаваць. Але такія праграмы — хутчэй выключэнне з правілаў, кажа ён.

Дзінтэрсміт падкрэслівае, што ў сістэме адукацыі ў ЗША ўсё яшчэ робіцца стаўка на тэсты па матэматыцы і чытанні, а такія навыкі, як крытычнае мысленне, праверка фактаў і уменне працаваць у камандзе ігнаруюцца. Ён лічыць, што для пачатку трэба змяніць сістэму ацэньвання. Замест стандартызаваных тэстаў школы павінны даваць дзецям магчымасць займацца праектамі, якія развіваюць пачуццё мэты, крэатыўнасць і навыкі вырашэння задач.

Настаўнікам ён дае тры парады:

  1. Не баяцца ШІ, а выкарыстоўваць яго, каб школьнікі эксперыментавалі з тэхналогіяй і прымянялі для стварэння чагосьці нязвыклага.
  2. Вучыць цаніць фізічную працу — прыбраць стыгму з такіх сфер, як сантэхніка, электрыка, сістэмы ацяплення. У гэтых прафесіях таксама трэба ўмець праявіць кемлівасць і камунікаваць з людзьмі, і пакуль што ім не пагражае аўтаматызацыя.
  3. Адмовіцца ад абмежаваных метрык і змагацца з вузкім фокусам школ на матэматыцы і чытанні на шкоду практычным навыкам.

Школьнікам, якія вось-вось выйдуць у дарослае жыццё Дзінтэрсміт дае жорсткую параду: «Альбо добра авалодайце ў ШІ, альбо сыдзіце з яго дарогі». Гэта значыць лепш аддаць перавагу прафесіям, якія ШІ (пакуль) не пад сілу.

Ён лічыць, што школы марнуюць тысячы гадзін на матэматыку, якую большасць дарослых ніколі не выкарыстоўваюць, і пры гэтым не вучаць той матэматычнай граматнасці, якая патрэбна, каб працаваць з данымі і дасягнуць поспеху ў эканоміцы эпохі ШІ. Дзінтэрсміт кажа, што гэта праблема не проста эканамічная, а сацыяльная. Калі мільёны людзей выйдуць у дарослае і працоўнае жыццё без перспектыў працаўладкавання, грамадзянскую супольнасць чакае непазбежны крах, папярэджвае ён, і заклікае вырашыць гэтую праблему як мага хутчэй.

ШІ генеруе «працоўнае смецце», якое псуе прадуктыўнасць і адносіны паміж калегамі
Па тэме
ШІ генеруе «працоўнае смецце», якое псуе прадуктыўнасць і адносіны паміж калегамі

Читать на dev.by