Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Будзе ведаць, адкуль родам». Вярнуліся ў Беларусь нараджаць — 3 гісторыі

Пагутарылі з чытачкамі (іх імёны змененыя на іх просьбу), якія вярталіся ў Беларусь «на роды» — нашто, і ці варта яно таго было. 

26 каментарыяў
«Будзе ведаць, адкуль родам». Вярнуліся ў Беларусь нараджаць — 3 гісторыі

Пагутарылі з чытачкамі (іх імёны змененыя на іх просьбу), якія вярталіся ў Беларусь «на роды» — нашто, і ці варта яно таго было. 

«Сумняваюся, што ў Польшчы са мной бы так цацкаліся»

Яўгенія, вярнулася з Польшчы:

— Дзве палоскі на тэсце сталіся для нас з мужам поўнай нечаканасцю. Чужая краіна, нестабільныя часы, старэйшаму — 17. Але мы вырашылі: калі чалавеку вельмі трэба было прыйсці ў гэты свет менавіта ў такой сітуацыі, то хто мы такія, каб гэтаму перашкаджаць.

Перш за ўсё я здала аналіз на ХГЧ, потым адразу запісалася да платнага гінеколага, каб выключыць пазаматкавую цяжарнасць. Гінеколаг сказала, раз я прыйшла, то яна абавязаная паставіць мяне на ўлік, нягледзячы на тое, што я іншаземка, — і калі я перапыню цяжарнасць, гэта можа паўплываць на сітуацыю з легалізацыяй.

Я такіх рэальных гісторый не ведаю, думаю, яна мяне проста палохала. Але менавіта дзейная на той момант у Польшчы забарона абортаў нават па медпаказніках стала галоўнай прычынай, чаму мы з’ехалі на 11 тыдні маёй цяжарнасці ў Беларусь (на шчасце, у нас была такая магчымасць).

Я была ў групе рызыкі па ўзросце (мне 42 гады), таму хацела мець магчымасць зрабіць усе генетычныя скрынінгі (НІПТ, амніяцэнтэз па паказаннях) і перапыніць цяжарнасць у выпадку пагрозы адхіленняў. 

Другая важкая прычына — я хацела нараджаць з рускамоўным доктарам, якога выберу сама. Але нават у дарагім і раскручаным варшаўскім «Медыкаверы» мне гэтага не маглі гарантаваць. А ў сітуацыі татальнай нявызначанасці (і па жыцці, і з нагоды родаў) нам хацелася максімальнай прадказальнасці.

У Беларусі я ўжо адзін раз нараджала бясплатна, і гэты малапрыемны досвед мы з мужам вырашылі не паўтараць. Таму я ўстала на ўлік у прыватным медцэнтры і атрымала выключнае вядзенне цяжарнасці ў выдатнага спецыяліста доказнай медыцыны.

Пра тое, што рашэнне з’ехаць нараджаць у Беларусь было правільным, стала канчаткова зразумела, калі на апошніх тэрмінах цяжарнасці ў мяне дыягнаставалі мнагаводдзе і нестабільнае папярочнае перадляжанне плода.

Мяне шпіталізавалі ў абсервацыю, два тыдні назіралі, збіралі кансіліумы, разглядалі любыя варыянты, як пазбегнуць аперацыі. Нараджала я таксама платна — з абраным доктарам у віп-аддзяленні 6-ай радзільні. Доктар падлавіў галаўное перадляжанне, мяне прастымулявалі — і я нарадзіла сама і без ускладненняў.

У Польшчы я некалькі разоў сутыкалася з платнай медыцынай, таму моцна сумняваюся, што са мной бы там так цацкаліся. У найлепшым выпадку планава пракесарылі б, у найгоршым — сказалі б прыходзіць на схватках, і мог бы здарыцца заўчасны адыход вод з выпадзеннем пупавіны і іншымі небяспечнымі наступствамі.

Дзеля справядлівасці хачу адзначыць, што мае знаёмыя, якія нараджалі ў Польшчы бясплатна, таксама засталіся вельмі задаволеныя. Іх роды праходзілі ледзь не па кнігах Мішэля Адэна: ціха, цёмна, цёпла, умяшанні мінімальныя, парадзіха выбірае, як перажываць схваткі і ў якім становішчы нараджаць, «залаты час» — норма, а не выключэнне для «віпаў». Але ўсё гэта былі стандартныя фізіялагічныя выпадкі без ускладненняў. 

Мы з мужам, вядома, як сапраўдныя кантралёры, пакідалі магчымасць нараджаць у Польшчы ці Літве на выпадак якога-небудзь беларускага форс-мажору, і нават запісаліся ў амбасады гэтых краін на атрыманне пасведчання на вяртанне для дзіцяці. Але гэты запасны варыянт не спатрэбіўся. У выніку пра сваё рашэнне нараджаць у Беларусі мы не пашкадавалі ні разу.

І, дарэчы, польская амбасада без праблем выдала нованароджанаму малому шэнген-візу, каб вярнуцца назад у Польшчу. Перад гэтым я напісала ліст, абрысавала нашую сітуацыю, прыклала дакументы — мне ператэлефанавалі і прызначылі дату.

«Калі парадзіха прыязджае ў бальніцу, а там няма месцаў — яна сядае ў машыну і едзе ў іншую»

Юлія, вярнулася з Германіі:

— Калі мой муж атрымаў офер ад ІТ-кампаніі ў Берліне, я была цяжарная, тэрмін складаў 12 тыдняў. 

У Беларусі я назіралася ў доктара ў платным цэнтры, а ў Германіі атрымала доступ да дзяржмедыцыны, бо ў нас была дзяржстрахоўка. Я знайшла рускамоўную доктарку — каб патрапіць да яе на прыём трэба было амаль гадзіну дабірацца на гарадской электрычцы, потым падоўгу сядзець у чарзе. На жаль, іншыя варыянты не былі мне даступныя, бо я не знала нямецкай мовы.

Я надта перажывала праз тое, што не змагу разумець, што будуць казаць мне дактары падчас родаў. Два месяцы я шукала рускамоўнага доктара ці хаця б медсястру, якая магла б суправаджаць мяне ў бальніцу са схваткамі і быць са мной там увесь час, пакуль нараджаецца дзіця, — але не змагла знайсці. 

Сяброўка, якая нараджала ў Германіі, сказала: «Я ў той момант наогул усе мовы забылася», — яе словы заселі ў мяне ў галаве. 

Unsplash

Другая прычына, чаму я задумалася пра тое, каб вярнуцца ў Беларусь: у Берліне так уладкавана — калі парадзіха са схваткамі прыязджае ў бальніцу, а там няма месцаў, яна сядае ў машыну і едзе ў іншую. Вы ўяўляеце сабе такую гонку па бальніцах?!

Была яшчэ і трэцяя прычына: я думаю, гэта важна — дзе менавіта нарадзіўся чалавек. Цяпер маё дзіця жыве ў Германіі. І хутчэй за ўсё яно пойдзе ў садок, потым у школу, яно будзе гаварыць па-нямецку, але галоўнае — яно будзе па-нямецку думаць, гэта непазбежна. І мне здавалася, што хаця б праз месца свайго нараджэння яно будзе ўсё ж звязанае з Беларуссю. І будзе ведаць, адкуль родам. 

Карацей, на тэрміне 32 тыдні мы з мужам вярнуліся. Ужо нараджаючы, я думала: дзякуй богу, што я ў Мінску. 

Клініка, у якой я назіралася ў першым трыместры, мяне не прыняла. Прыйшлося змяніць платны цэнтр. Паводле плана я мелася нараджаць у віп-аддзяленні 6-ай радзільні — ужо ўклала дамову і абрала доктара. Але за 2 тыдні да родаў яе закрылі праз кавід. 

Роды былі вельмі цяжкімі — калі схваткі перайшлі ў патугі, стала зразумела, што трэба экстранна рабіць кесарава сячэнне. Пасля аперацыі я не менш цяжка аднаўлялася — мяне літаральна выходжвалі на працягу 2 тыдняў. Але са мной увесь час быў муж, я адчувала яго падтрымку. 

Цяпер ужо я ведаю многае ў Берліне: у мяне з’явіліся знаёмыя, якія нараджалі тут, — і яны кажуць, што ў многіх бальніцах ёсць дактары і медсёстры/медбраты, якія размаўляюць па-руску. Але пра сваё рашэнне вярнуцца на роды ў Беларусь я не шкадую. 

У першы месяц да малога на патранаж прыходзіла цудоўная медсястра з беларускай паліклінікі — дапамагала мне ва ўсім, тлумачыла, як даглядаць нованароджанага. А ў Германіі я не магу выклікаць доктара на дом. Калі маё дзіця ўпершыню захварэла (з вельмі высокай тэмпературай), я ў паніцы пісала дактарам — і толькі з адной паліклінікі адказалі: «Прыходзьце!»

Рэч у тым, што тут як з родамі: калі паліклініка перагружаная, адміністратар можа адмовіць вам у прыёме (хоць дактары і абавязаныя аказваць экстранную дапамогу). Так што калі ты не знаеш законаў, як я тады, або мовы — табе будзе няпроста дамагчыся кансультацыі і агляду.

Праз нейкі час нам давялося пераехаць у іншую кватэру ў Берліне. Цяпер да педыятаркі, якая вяла майго малога з 9 месяцаў, даводзіцца дабірацца 2 гадзіны. Але зрабіць нічога нельга — іншыя паліклінікі вельмі загружаныя. Доктарка-ўкраінка з паліклінікі па суседстве сказала: «У мяне 500 дзяцей — я не магу вас узяць».

Зрабіць візу малому, каб вярнуцца ў Германію, не было праблемай — дзяцей падаюць на «ўз’яднанне з сям’ёй». Пераклад дакументаў, апастыль і іншае зрабілі за пару дзён — паспелі да вар’яцкіх чэргаў. А па прыездзе ў Германію зрабілі дзіцяці ДНЖ — ён прывязаны да мужавай Blue card. 

«Пытання, дзе нараджаць, нават не стаяла — я хацела вярнуцца да доктара, якому давярала»

Ірына, вярнулася з Літвы:

— Мы з мужам планавалі дзіця, яшчэ пакуль жылі ў Беларусі, але я зацяжарыла ўжо пасля таго, як нас рэлакавалі ў Літву.

Цяжарнасць у цэлым праходзіла нармальна. Я назіралася ў платным цэнтры ў рускамоўнага гінеколага. За ўвесь час у мяне ўзялі кроў з вены некалькі разоў — і то толькі таму, што я сама пра гэта папрасіла доктара. Дарэчы, мая страхоўка ад кампаніі не пакрывала ні вядзенне цяжарнасці ў цэлым, ні гэтыя аналізы канкрэтна. 

У нейкі момант на праекце паўстаў аўрал — я стала авертайміць і вельмі стрэсавала праз гэта.

І калі ў мяне раптам з’явіліся крывяністыя выдзяленні, жудасна спалохалася. Доктарка запэўніла: усё добра — падставы для турботы няма. Але я перажывала, таму ўвесь час пісала знаёмаму гінеколагу ў Беларусі. Ён стаў для мяне падтрымкай і апорай на ўвесь той час. І так, у адрозненне ад літоўскага спецыяліста, ён палічыў не лішнім прызначыць мне прэпараты прагестэрона. Мая доктарка ў Літве толькі сказала на гэта: «Як хочаце — шкоды не будзе!»

Пытання, дзе нараджаць, перада мной нават не стаяла — я хацела вярнуцца да доктара, якому цалкам давярала. Так што аформіўшы «дэкрэт», я тут жа села ў аўтобус — і паехала ў Мінск. 

Ужо тут пайшла і ўклала дамову з радзільняй на платныя роды. Доктар — ну вядома ж той самы, мой. 

Самае цікавае: ужо ў Беларусі высветлілася, што ў мяне былі рызыкі (не хачу ўдавацца ў падрабязнасці) — але ў Літве не зрабілі ніводнага аналізу, які б іх вызначыў. Мой доктар назваў гэта «жудаснай нядбайнасцю». Добра, што ўсё добра скончылася. 

Мы ўсё яшчэ ў Мінску — я не вырашаюся пакуль вяртацца назад, бо дзіця яшчэ малое для падарожжа, але падацца на літоўскую візу для яго можна толькі ў Грузіі або ў Турцыі. Ёсць яшчэ варыянт зрабіць шэнген-візу ў пасольстве любой іншай еўрапейскай краіны, а потым падавацца на ДНЖ у Літве — можа, мы так і паступім.

Айтишники рассказали про роды в Польше Украине Грузии — 5 историй
Айтишники рассказали про роды в Польше, Украине, Грузии — 5 историй
По теме
Айтишники рассказали про роды в Польше, Украине, Грузии — 5 историй
«Так отвратительно себя ещё не чувствовала». Как айтишницы выходят из декрета
«Так отвратительно себя ещё не чувствовала». Как айтишницы выходят из декрета
По теме
«Так отвратительно себя ещё не чувствовала». Как айтишницы выходят из декрета

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

9

А когда-то это был портал про новости из мира информационных технологий...

4

какой шикарный наброс на вентилятор) тут и передовая евро медицина для эмигрантов, и «поддержка» (роды же платно, соотв налоги в бюджет) РБ и (а)моральный выбор здоровья ребенка против поддержки при миллиардных закупках ЕС всего)

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

не бацька, а Батька

-1

Ну то что у героинь нашли какие-то риски при наблюдении в рб - ничего удивительного. В Европейских протоколах часто то что в рб риск считается вполне себе нормой. И наблюдают попроще если не видят каких-то показаний.
И беременности до 12 недели например сохранить обычно и не пытаются, если не было до этого потерь.
Каждому свое - кому-то побольше осмотров, анализов, узи и сохранений как в рб, кому-то поменьше походов к врачам как в ЕС.

5

Каждому свое - кому-то побольше осмотров, анализов, узи и сохранений как в рб, кому-то поменьше походов к врачам как в ЕС.

В РБ младенческая смертность ниже, чем в упомянутых в статье Польше и Германии. Поэтому, да, каждому своё, кому-то поменьше походов к врачам, а кому-то живой ребёнок.

-1

Не совсем корректно сравнивать статистику младенческой смертности, не учитывая их причины. В той же Польше запрет абортов, в рб аналогичный младенец мог просто не родиться.
Несомненно гипердиагностика беременных в рб может спасти ребенка, но также может и, к сожалению, привести к выкидышу из-за стресса матери или вмешательства там где оно не было нужно.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-3

в Польше количество детей, что получают лекарства от СМА за счет государства в бесконечность выше чем в РБ

1

В Поьшчэ все лучше эта да!!! место в морге умершей при роде женщине опредленно будет комфортнее чем в РБ! [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
7

у нас не только младенческая смертность ниже, но и от ковида статистика самая лучшая в мире

0

zabelarus14, не перегибайте с троллингом)))) Караник может не оценить) И вообще, вы коронавирус видите? Нет? То-то.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 сакавіка 2024, 22:42

balalayka
balalayka HR в кочевник
-3

Интересно было бы почитать про обратные ситуации. Когда девушки осознанно выбрали рожать или беременеть за границей.

4

у польшы за границей популярно аборт делать.

2

В США давно рожают.
Те у кого визы США нет - сейчас в Аргентину рожать едут.

-7

Можно вывезти девушку из деревни, но деревню из девушки...
Многие годы, что дамы имели дело с беларускими медпротоколами дают о себе знать и если будущей маме не надо сдавать бесконечные анализы каждую неделю и никто не грузит ее мозг рисками и пороками плода, то все плохо... А рождаются здоровыми)

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

0

Кавалеркоботы, ваш выход, акция, ставишь лайк - 50 злотувэк чынж на кавалерку, лично оплачу))

0

Конечно в Минске рожать лучше, но не у всех есть такая возможность.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-4

шикарный образчик «мозга нации» ))) интеллектуальная элита))

-4

Ну извините, других чарко**тов у меня для вас нет 😂

5

кстати я заметил, данного персонажа постоянно удаляют комменты, но его рейтинг от этого не страдает, потому что его комменты (даже про зоофилию) набирают лайки. И оказывается, удаление коммента модераторкой не ведет к уменьшению рейтинга и выпилу аккаунта. В результате у него отличная возможность продолжать изливать свои странные фантазии в каменты.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

кто ж забанит ведущего известной телепередачи по телевизору

6

чувак не бывает везде все офигенно и никто это не пишет. Но 99% беларусов не едут рожать домой. В Польше их это устраивает. Тоже и с зубами. Условно понятно что если едешь домой и есть проблемы с зубами то почему бы не дешевле полечить. РБ вон же на закупы гоняет и дома телик смотрит самсунг и лджи а не горизнт. да и деньги ты хранишь в долларах и евро а не в беларуских