Віктар Хамянок адчувае, што «наш бронецягнік ляціць у [тартарары]». І просіць падтрымкі супольнасці
Супольнасць у асноўным пагаджаецца. І раіць, што рабіць.
Супольнасць у асноўным пагаджаецца. І раіць, што рабіць.
Супольнасць у асноўным пагаджаецца. І раіць, што рабіць.
Экс-СЕО Rozum Robotics Віктар Хамянок апублікаваў у фэйсбуку пост адчаю.
«Сябры, я маю просьбу.
У мяне апошнія паўгода (а то і паўтара) ёсць адчуванне, што наш бронецягнік ляціць у [тартарары]. Па ўсіх кірунках. Эканоміка, палітыка, дэмаграфія. Усюды. У РБ, РФ, у Еўропе, у Штатах. Усё так сабе, а далей будзе толькі горш. На клінічную дэпрэсію не падобна, але рукі не падымаюцца пачынаць рабіць штосьці сур’ёзнае. Скажыце, ці ў мяне нейкае кагнітыўнае скажэнне, ці так і ёсць насамрэч?
А яшчэ лепей, скажыце, што ўсё не так і нас чакае светлая будучыня. Асабліва важнае меркаванне тых, хто ўжо даўно не тут. Вельмі трэба пачуць пазітыўныя сцэнары будучыні».
Супольнасць актыўна адгукнулася на заклік аб дапамозе і накідала пад пару сотняў каментароў. Сярод удзельнікаў дыскусіі Антаніна Бінецкая, Зміцер Мацвееў, Яраслаў Ліхачэўскі, Дзяніс Іскорцаў, Насця Хамянкова, Марк Бернштэйн і іншыя.
Рэакцыі на пост у асноўным двух тыпаў: пазітыўная, так, ляцім якраз туды, і негатыўная — не, усё будзе добра, нават калі спачатку будзе вельмі дрэнна. Але адсутнасць у аўтара энергіі на сур’ёзную працу ўсе разумеюць.
— Складана з тым, каб сябе неяк у бадзёрым гуморы трымаць. На дзіва ратуе праца, асабліва калі ад ранку і да вечара званкі/задачы, што і не адарвацца на навіны/чаты.
— Дык, а ці ёсць сэнс у гэтай працы? Стратэгічны? Ці толькі каб за кватэру заплаціць?
— Пакуль вера ў тое, што ўвесь кашмар скончыцца, яшчэ ёсць, так што хутчэй так, чым не.
— Так, дакладна такое ж адчуванне. І будзе толькі горш. Ну, а потым, калі-небудзь, магчыма, свет выйдзе з гэтага вар’яцтва. Але новае, я думаю, трэба рабіць. Нават праз «не хачу». Як іначай мы наблізім гэтае «калі-небудзь».
— Палёт кіраваны. Усё ідзе паводле плана. Толькі нам яго не гавораць. Але відавочна — чума — вайна — голад — смерць…
— [А прызямлімся мы] ў постіндустрыяльную эканоміку. Зараз ідзе злом індустрыяльнай. Па-добраму ніхто не захацеў. Робяць па-дрэннаму…
— Новая Зеландыя выжыве. Астатнія — не факт.
— Лепш не будзе, будзе толькі горш, да таго часу, пакуль чалавецтва не вымрэ адсоткаў на 95. І потым будуць пачынаць усё з пачатку, з пячор і коп’яў. Але гэта не падстава апускаць рукі, трэба проста прыняць гэтую рэчаіснасць і працаваць з тым, што ёсць.
— Калі працягваць думку Бадрыяра, то значна эфектыўней/устойлівей для ўсіх развіваць «сімуляцыю» і замест рэальных дзеянняў ствараць бачнасць, «гіперрэальнасць». Яна па-за катэгорыяй «гэта добра» або «гэта дрэнна».
— Пакуль людзі будучыні ствараюць гіперрэальнасць, чувакі з палеарэальнасці праломваюць ім чэрап друком, сабраным паводле тэхналогій мінулага стагоддзя.
— За гарызонтам падзей можа знайсціся новы сусвет. Будзь аптымістам!
— Гарызонт падзей — мяжа ў астрафізіцы, за якой падзеі не могуць паўплываць на назіральніка.
— Чалавецтва вынесе з гэтага вялікі ўрок. Ну, рэшта чалавецтва. І нічога, хто сказаў, што нас павінна быць 7 млрд? Усяго сто гадоў таму 3 млрд было, і жылі выдатна. А да таго, у кайназой, наогул усё было натуральнае. І скрыжалі нашчадкам цікавыя дастануцца.
— Мне здаецца, гэта глабальная змена эпох. Індустрыяльнае, а за ім і рэсурснае грамадства і эканоміка канчаткова паміраюць, на змену ідзе штосьці новае. Мы не першыя людзі за гісторыю чалавецтва, якія праз гэта праходзяць. Напрыклад, на зломе Сярэднявечча і Рэнесансу людзі паплылі адкрываць новыя кантыненты і будаваць марскія імперыі. З пачаткам індустрыяльнай эпохі стала цесна жыць у Еўропе, і людзі пачалі актыўна перасяляцца ў Амерыку. Нам трэба знайсці тыя межы, якія трымаюць нас у рамках старога (існага) свету і пераступіць іх. Тады адкрыюцца новыя гарызонты, якія можна будзе даследаваць. Карацей кажучы, нельга адкрыць берага Новага Свету, не згубіўшы з вачэй берагоў старога.
— Бронецягнік і праўда ляціць куды трэба. Горш — будзе. А потым будзе значна лепш. Якая будзе карцінка, не ведаю, але паводле адчуванняў — вельмі шмат энергіі і жыцця.
А якія ў вас адчуванні? Дзяліцеся ў каментарах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Для тех, кто на бронепоезде. Слазте с него и начинайте просто жить. Тогда и вопроса такого не возникнет
Вiць усё будзе добра.
Солнце когда нибудь выгорит и полностью уничтожит всю информацию которую наш вид создавал милионы лет. С точки зрения полного уничтожения всего живого на планете Земля и возможности длительных межпланетных перелетов в виде простейших, причем, далеко не факт что в виде робота с банком яйцеклеток и сперматозоидов, который по прибытию к потенциально возможному месту жизни восстановит популяцию различных видов - какая разница ?
ПС: у меня устойчивое мнение что пока что за пределы солнечной системы можно выбраться только в виде спор гриба.
ПС2: интересно, могут ли грибы эволюционировать, и думают ли они ?
г-н Хаменюк просто пытается хайпиться, что бы не чувствовать себя за рулем бронепоезда, а не кочегаром :)
Если говорить в целом про мир то нет ощущения что что-то летит в пропасть. Кризис да, трагедии нет. Экономика перестроится и будет новый виток роста.
Что касается Восточной Европы, то конечно катастрофа уже наступила в Украине. Что касается РБ и РФ то думающая часть населения которая всегда в меньшинстве все понимает, осознает что катастрофа, которой пока все таки нет для большинства людей, надвигается и в эти страны. Осталось дождаться момента когда пассивная часть населения это осознает, а рано или поздно это произойдет, и тогда уже ситуация начнет меняться в противоположном направлении.
Хутка добра не стане. Мы жывем у часы калі bad guys правяць светам і ў той версіі гісторыі, калі з гітлерам вырашылі дамаўляцца, бо ён шмат каму выгадны.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 кастрычніка 2022, 02:33
Чел мы как раз живем во времена когда не так много где правят bag guys, лет 200 назад исключением было только может что США, а ранее в средневековье все было ещё хуже. До 91 предки жили в тотолитарном отсталом совке текущий режим лу и смешной по сравнению с тем периодом.
Пакетные ребята — хорошая оговорочка :)
Віктару ў адказ на яго запыт я параіў бы паслухаць пісьменніка Веллера і філосафа Баўмейсцера, ў кожнага ёсць YouTube канал і кожны на працягу значнага часу асвятляюць тэмы аб тым дзе зараз знаходзіцца свет і заходняя цывілізацыя ў прыватнасці, якія фундаментальныя змены адбываліся на працягу XX-га стагоддзя і якія варыянты развіцця можна чакаць у будучым. Але, як і да ўсяго іншага, ставіцца крытычна і аналізаваць самому.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 кастрычніка 2022, 12:07
Передайте ему доброе утро
Первое
Кто все эти люди?
Второе,
Если человек атеист, безбожник то такое бывает. Самое время заняться духовным развитием. Материя не вечна и это научно доказано.
мы сейчас в кольце врагов, как в 41-м. но только позиции у нас выгоднее - мы уже вышли из кризиса, пока другие в него только входят
По странам: если придираться - везде плохо. Нужно выбрать лучшую по своим критериям и там жить.
Если пожить пару месяцев не в ЕС и рб, а реальных странах третьего мира, после этого приходит понимание насколько же хорошо в Европе, не смотря на некоторые минусы.
Мне не понятно чем у него таким серьезным руки не подымаются заниматься. Разработкой программы колонизации или терроформирования Марса? Может разработкой микро-ядерных реакторов в виде батареек?
Люди живут и занимаются тем, чем интересно или тем, что надо делать на работе. Кто как устроился.
Сейчас мир летит только в одном нарпавлении - ядерной войны. Часы Судного Дня не дадут соврать.