Звальненні ў тэхнагігантах закранулі многіх замежнікаў, якія працуюць па візе H-1B. Цяпер у іх праблемы
Паводле інфармацыі Bloomberg, сотні супрацоўнікаў, якія прыехалі ў ЗША па візе, спансаванай буйнымі амерыканскімі ІТ-кампаніямі, пазбавіліся працы ў часе нядаўніх скарачэнняў.
Зыходзячы са звестак Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША, за апошнія тры гады тэхнагіганты, уключна з Amazon, Lyft, Meta, Twitter, Salesforce і Stripe, забяспечылі візамі прынамсі 45 тысяч супрацоўнікаў.
Звальненні толькі ў Meta і Twitter закранулі прыкладна 350 чалавек, адзначае выданне.
Віза H-1B дзейнічае тры гады і можа быць працягнутая яшчэ на такі ж тэрмін. Па ёй у краіну пускаюць да 65 тысяч замежных спецыялістаў на год. У выпадку страты працы яны маюць 60 дзён, каб знайсці новую — або вяртацца дадому.
Тэхналагічныя кампаніі традыцыйна спансуюць больш за ўсё гэтых віз. Заморскія таленты з усяго свету дазваляюць ім захоўваць лідарства ў галіне, якая імкліва развіваецца.
Але ў выніку звальненняў тыя, хто якія прыехаў па праграме, аказаліся ў падвешаным стане. Акрамя таго, шмат у каго ёсць дзеці, іпатэка, крэдыты на вучобу, розныя іншыя забавязанні — і навіслы дэдлайн на рынку з даволі моцнай канкурэнцыяй. Пры гэтым падрыхтоўка да працаўладкавання на некаторыя тэхнічныя пасады можа займаць не адзін месяц.
У Twitter да звальненняў Ілана Маска па візе працавала каля 700 чалавек. Паводле слоў аднаго з былых супрацоўнікаў сацсеткі, многія вымушаныя застацца, нягледзячы на ўльтыматум бізнэсоўца, бо баяцца не знайсці альтэрнатывы і быць выпасажанымі з краіны.
Читать на dev.by