Польшча зноў выдае беларусам турыстычныя візы? Разбіраліся

Беларускія медыя паведамілі, што Польшча аднавіла прыём дакументаў на турыстычныя візы ў візавых цэнтрах у Беларусі. Аднак афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.

46 каментарыяў

Як піша Dzik Pic, на сайце візавага цэнтра сапраўды з’явіліся слоты для запісу на турыстычную візу, але свабодных дат на падачу па-ранейшаму няма. Як і афіцыйнага каментара на сайце МЗС або пасольства Польшчы.

У Ministerstwo Spraw Zagranicznych Dzik Pic адказалі, што нічога пра выдачу віз не чулі. Але іншы работнік пры гэтым растлумачыў, што ніхто і не спыняў выдаваць візы турыстычныя афіцыйна — проста іх колькасць была вельмі маленькай. А павелічэнне пулу віз — гэта проста тэхнічны момант.

У консульстве Польшчы ў Мінску заявілі, што пакуль няма афіцыйнай інфармацыі пра тое, што з сённяшняга дня аднавіўся прыём дакументаў на турыстычную візу. 

У некаторых пасярэднікаў у падачы на візы ўжо з’явілася інфармацыя пра выдачу турыстычных віз, іншыя ж адказваюць, што нічога не чулі пра аднаўленне выдачы.

Што гэта можа азначаць? Відавочных варыянтаў два:

  1. Выдачу віз тыпу С сапраўды аднавілі. Напрыклад, спачатку дадзены тып віз мог з’явіцца ў спісе на падачу на сайце visa.vfsglobal.com, а слоты з датамі і афіцыйны каментар аб іх выдачы будуць пазней.
  2. Гэта тэхнічны збой, які адкрыў доступ да віз, выдачы якіх ніхто і не аднаўляў. Яго могуць выправіць і пакінуць у спісе толькі даступныя візы.

Читать на dev.by