VK сыходзіць з Лонданскай біржы і пераязджае ў Расію
Акцыянеры і рада дырэктараў VK прынялі пастанову аб спыненні яе дзейнасці на Брытанскіх Віргінскіх астравах і перарэгістрацыі ў якасці міжнароднай кампаніі публічнага акцыянернага таварыства (МКПАО) у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, паведамляе РБК.
Акцыянеры і рада дырэктараў VK прынялі пастанову аб спыненні яе дзейнасці на Брытанскіх Віргінскіх астравах і перарэгістрацыі ў якасці міжнароднай кампаніі публічнага акцыянернага таварыства (МКПАО) у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, паведамляе РБК.
Новую рэгістрацыю VK атрымае ў «расійскім афшоры» — на востраве Акцябрскі ў Калінінградскай вобласці. «Таксама былі прынятыя рашэнні пра дэлістынг глабальных дэпазітарных распісак і еўрааблігацый кампаніі з Лонданскай фондавай біржы і пра першасны лістынг акцый кампаніі на Маскоўскай біржы», — заявілі ў VK.
Прадстаўнік VK растлумачыў, што пасля запланаванай перарэгістрацыі яе GDR (глабальныя дэпазітарныя распіскі), якія знаходзяцца ў расійскай інфраструктуры, будуць аўтаматычна канвертаваныя ў звычайныя акцыі. Парадак і тэрміны канвертацыі вызначыць савет дырэктараў Банка Расіі.
Трымальнікі GDR унутры замежнай інфраструктуры змогуць скарыстацца прымусовай канвертацыяй у выпадку, калі не могуць атрымаць акцый у выніку стандартнай (дамоўнай) працэдуры расканвертацыі.
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
Рада дырэктараў VK ухваліла магчымасць яе перарэгістрацыі ў Расіі ў лютым. У кампаніі тлумачылі гэта тым, што пераважная большасць актываў кампаніі «месціцца і прыносіць выручку ў Расіі», а таксама «перадавой практыкай публічных кампаній па выхадзе з замежных афшорных юрысдыкцый».
Летась кіраўнік VK Уладзімір Кірыенка, сын першага намесніка кіраўніка адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргея Кірыенкі, паведамляў, што холдынг распрацоўвае новую доўгатэрміновую стратэгію «з улікам вонкавых абмежаванняў». Летась Уладзімір Кірыенка трапіў пад санкцыі ЗША і Вялікабрытаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
https://apikabu.ru/img_n/2012-07_6/jan.jpg
Оно ещё живое?
рассадник школоты и нарушения авторских прав, все что нужно знать о вк
Сров покровов
Раньше постили котиков, а теперь такую дичь, что для сохранения психического здоровья лучше просто заблокировать ресурс.
так и немцы делали во время Второй Мировой и на работу шли напевая веселую мелодию)
Откуда вы лезете все