Укладка «Для вас» і апытанні застануцца толькі ў акаўнтаў Twitter з птушкамі
Кіраўнік сацсеткі абвясціў, што ад 15 красавіка ўдзел у апытаннях і ўкладка «Для вас» стануць функцыямі верыфікаваных акаўнтаў.

«Гэта адзіна магчымы спосаб даць рады полчышчам перадавых АІ-ботаў. Інакш мы безнадзейна прайграем гэтую бітву», — напісаў ён у твітары. Раней Маск заявіў, што ад красавіка Twitter пачне адбіраць значкі верыфікацыі ў «састарэлых» пацверджаных акаўнтаў, то-бок тых, якія атрымалі верыфікацыю да перазапуску падпіскі Twitter Blue.
Падпіска Twitter Blue была запушчаная ў снежні 2022 года. Яна каштуе $7,99 пры афармленні праз сайт і $11 праз App Store і Google Play. Падпіска дае птушку верыфікацыі, магчымасць рэдагавання твітаў, запампоўвання відэа ў 1080p.
Свежыя ІТ-вакансіі ў адным месцы. Jobs.dev.by — зручны сэрвіс вакансій для ІТ-спецыялістаў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.