WSJ: Выручка Twitter упала на 40%
Выручка і чысты прыбытак кампаніі ў снежні 2022 года абваліліся ў гадавым выражэнні.
Выручка і чысты прыбытак кампаніі ў снежні 2022 года абваліліся ў гадавым выражэнні.
Выручка і чысты прыбытак кампаніі ў снежні 2022 года абваліліся ў гадавым выражэнні.
Паводле звестак The Wall Street Journal, такі вынік звязаны з адтокам рэкламадаўцаў з сацсеткі пасля прыходу ў кампанію Ілана Маска. Даследчы цэнтр Standart Media паведамляе, што ў снежні мінулага года выдаткі Twitter на рэкламу скараціліся на 71%.
Крыніцы выдання сцвярджаюць, што Маск ужо здзейсніў першы плацёж па крэдыце ў $13 мільярдаў, узятым для закрыцця ўгоды па набыцці кампаніі.
Раней у лютым Twitter скараціла не менш за 50 супрацоўнікаў, што стала восьмым раўндам скарачэнняў у сацсетцы з прыходам Маска ў кастрычніку 2022 года. Бізнэсовец паабяцаў прызначыць новага выканаўчага дырэктара платформы пры канцы 2023 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А расходы на сколько упали?