Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Укантакце» дадала дыпфэйк-сэрвіс у «VK Кліпы» і «VK Відэа»

Сацсетка дадала тэхналогію ў «VK Кліпы» і «VK Відэа». Цяпер карыстальнікі змогуць «прымерыць» асобы вядомых людзей.

Пакінуць каментарый
«Укантакце» дадала дыпфэйк-сэрвіс у «VK Кліпы» і «VK Відэа»

Сацсетка дадала тэхналогію ў «VK Кліпы» і «VK Відэа». Цяпер карыстальнікі змогуць «прымерыць» асобы вядомых людзей.

Паводле слоў тэхнічнага дырэктара «Укантакце» Аляксандра Тобаля, інструмент размешчаны ў мабільным рэдактары «VK Кліпаў» і ў міні-праграме «Дыпфэйк», у тым ліку ў вэб-версіі. Для змены твару карыстальнік можа дадаць відэа, выбраць адное з тых, што запампоўваў раней або стварыць ролік з нуля з дапамогаю рэдактара. У спісе даступных асоб — Ягор Крыд, Вольга Бузава, Niletto, Клава Кока, Даня Мілохін і Каця Адушкіна.

Ролік для «VK Кліпаў» мае быць не даўжэйшым за тры хвіліны, для «VK Відэа» — не даўжэйшым за дзесяць хвілін. Ролікі атрымаюць вадзяны знак «Дыпфэйк» і пазнаку аб тым, што відэа маюць выключна забаўляльны характар. Тэхналогія працуе на аснове нейрасетак і дазволіць сэрвісу штодня апрацоўваць больш за 200 тысяч такіх відэа. Такую ж функцыю плануецца ўкараніць у іншыя праграмы.

VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
Па тэме
VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
«Яндэкс» VK «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
Па тэме
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
Apple вярнула праграмы VK у App Store праз адсутнасць кампаніі ў санкцыйных спісах
Apple вярнула праграмы VK у App Store праз адсутнасць кампаніі ў санкцыйных спісах
Па тэме
Apple вярнула праграмы VK у App Store праз адсутнасць кампаніі ў санкцыйных спісах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.