Уладальнік Tesla змог скрасці чужую Tesla праз афіцыйную праграму

Выкарыстоўваць смартфон замест ключа для Tesla вельмі зручна: так вы цягаеце на адную рэч менш, можаце не баяцца забыць яго, а сваю машыну можаце адмыкаць і заводзіць без лішніх рухаў цела. Магчыма, не толькі вы, але і іншыя ўладальнікі электракараў амерыканскага вытворцы. Такую гісторыю расказаў жыхар Канады Раджэш Рандэў.

1 каментарый

На пачатку сакавіка Рандэў спехам заскочыў у сваю белую Model 3, прыпаркаваную на адной з вуліц Ванкувера, і з’ехаў за дзецьмі ў школу. Гэта была не яго белая Tesla, а дакладна такая ж, якая стаяла побач.

Неўзабаве мужчына пачаў заўважаць, што з машынай штосьці не так: аднекуль з’явілася расколіна на лабавым шкле і зарадка для смартфона не ляжала на звыклым месцы. Рандэў зразумеў, што праграма адкрыла яму чужую Tesla.

У адваротны бок збой таксама спрацаваў: уладальнік Tesla, у якой знаходзіўся Рандэў, змог адкрыць прыпаркаваную Tesla самога Рандэва сваёй ключ-картай. Ён знайшоў нумар «згоншчыка» ў адным з дакументаў, якія ляжаць у яго салоне, і звязаўся з ім.

Tesla Model X взломали за 90 секунд через уязвимости брелока и Bluetooth
По теме
Tesla Model X взломали за 90 секунд через уязвимости брелока и Bluetooth

Выйшаўшы з машыны, Рандэў убачыў, што ў яго і чужой Tesla адрозніваліся колы. У выніку ён забраў дзяцей і вярнуў машыну ўладальніку (і так, адамкнуць яе ён змог двойчы). Ён правёў у дарозе паўтары гадзіны і ўвесь гэты час мог паўнавартасна кіраваць ёю. Сітуацыя павесяліла двух тэславодаў, але пакінула пытанні да бяспекі электракараў Tesla. Рандэў спрабаваў дагрукацца да кампаніі і нават выслаў відэа, але некалькі імэйлаў не змаглі дайсці да адрасата, і адказу ён пакуль не атрымаў.

Раней даследчыкі ўжо дэманстравалі спосабы ўзлому і згону машын Tesla шляхам імітацыі сігналу са смартфона і ключ-карт.

Tesla можно взломать и угнать через Bluetooth
По теме
Tesla можно взломать и угнать через Bluetooth
Электрокар Tesla взломали удалённо с дрона
По теме
Электрокар Tesla взломали удалённо с дрона
Подросток получил частичный контроль над 25 электромобилями Tesla в 13 странах
По теме
Подросток получил частичный контроль над 25 электромобилями Tesla в 13 странах

Читать на dev.by