Мінчанка хацела стаць тэсціроўшчыцай, але засталася з «цаглінай» у руках
Мінская міліцыя піша, што пры спробе знайсці працу тэсціроўшчыкам можна наткнуцца на махляроў. Да праваахоўнікаў звярнулася 29-гадовая жыхарка сталіцы, якая шукала дыстанцыйную працу ў інтэрнэце, але яе падманулі.

Дзяўчына знайшла вакансію ў папулярнай сацсетцы і звязалася з аўтарам. Суразмоўца прапанаваў перайсці ў месенджар, дзе падрабязна распавёў пра абавязкі і заробак. Таксама мінчанцы даслалі спасылку нібыта з оферам, папрасілі яго спампаваць і ўнесці неабходныя звесткі. Яна паводле інструкцыі ўвяла на сваім смартфоне логін і пароль чужога Apple ID, пасля чаго тэлефон быў заблакаваны.
За вяртанне доступу да акаўнта аферысты запатрабавалі 650 рублёў. Дзяўчына не стала плаціць і звярнулася ў міліцыю. Распачатая крымінальная справа за махлярства.
Міліцыя заклікае не ўводзіць дадзеныя чужых Apple ID або iCloud і не спампоўваць дадаткі, якіх няма ў афіцыйнай краме. А таксама не адключаць Face ID, каб не страціць назаўсёды доступ да свайго тэлефона і сховішча.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.