Як (і нашто) атрымліваць дазвол на жыхарства ў Грузіі?
Гайд склаў канал «Ты таксама ў Грузіі?».
Гайд склаў канал «Ты таксама ў Грузіі?».
Расказваюць Амір Аль-Хайдар, кіраўнічы партнёр IT Legal (кампанія практыкуе ў Грузіі ад жніўня 2022-га), і юрыстка Дар’я Рудзь.
Грамадзянам многіх краін, у тым ліку Беларусі, Украіны, Казахстана і Расіі, можна знаходзіцца ў Грузіі да 1 года без віз ды іншых дазволаў на пражыванне.
👉Аднак часовы дазвол на жыхарства дае шэраг пераваг, а менавіта:
У агульным парадку часовы дазвол на жыхарства можа выдавацца замежнікам на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года.
Падставы для дазволу могуць быць наступнымі:
👉 Фраза «гадавы абарот» не азначае, што да падачы абавязкова мусіць прайсці цэлы каляндарны год. Калі парог у 50 тысяч лары перавышаны раней, можна падавацца на дазвол на жыхарства і не чакаючы 12-месячнага тэрміну.
👉 Практыка паказвае, што бацькі-экспаты часта звяртаюцца да такой схемы, аддаючы дзяцей у дзяржаўныя грузінскія школы. Тады дзіця атрымлівае дазвол на жыхарства з мэтай навучання, а бацькі — дазвол з мэтай уз’яднання сям'і.
ПМЖ могуць выдаць жонцы грамадзяніна Грузіі, непаўналетняму дзіцяці і бацьку непаўналетняга грамадзяніна Грузіі.
Іншаземец таксама можа прэтэндаваць на ПМЖ, калі ён пражыў апошнія 10 гадоў у краіне на падставе дазволу на часовае пражыванне. Сюды не ўключаецца перыяд пражывання ў Грузіі з мэтай вучобы або лячэння, або працы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах.
Яшчэ ёсць варыянт атрымаць ПМЖ усяго праз 5 гадоў. А менавіта, інвеставаць 300 тысяч долараў у эканоміку краіны. Але трэба будзе штогод пацвярджаць гадавы абарот ад бізнэсу ў Грузіі:
Альбо ж можна купіць нерухомасць (за выключэннем зямель сельскагаспадарчага прызначэння), чый рынкавы кошт перавышае 300 тысяч долараў — паводле ацэнкі сертыфікаванага ацэначнага органа.
У выніку заяўніку і яго бліжэйшым сваякам/утрыманцам мусяць выдаць часовы дазвол на жыхарства адразу на пяцігадовы тэрмін, пасля якога можна падавацца на ПМЖ.
Пасля бесперапыннага пражывання ў Грузіі на законных падставах на працягу 10 гадоў.
👉 Да 21 ліпеня 2018 года тэрмін бесперапыннага пражывання ў Грузіі складаў усяго 5 гадоў. То-бок міграцыйнае заканадаўства Грузіі мае тэндэнцыю да пастражэння.
Прычым ПМЖ або дазвол на жыхарства не з’яўляюцца абавязковай прыступкай — дастаткова мець візу або пашпарт і не парушаць міграцыйных правіл. Але заяўніку трэба будзе здаць экзамен на веданне грузінскай мовы, гісторыі Грузіі і асноў права.
Спіс дакументаў для атрымання дазволу на жыхарства на падставе працоўнай альбо прадпрымальніцкай дзейнасці наступны:
🔹Ад працаўніка патрабуюцца:
🔹Ад кампаніі/арганізацыі:
🔹Для ІПшнікаў:
👆 Для атрымання бінадробы (ID Card для замежнікаў) патрабуецца часовая рэгістрацыя. Для гэтага трэба атрымаць згоду ўладальніка нерухомасці.
Тут некалькі варыянтаў:
👆 Важна: некаторыя лічаць, быццам бы пражыванне ў кватэры могуць пацвердзіць два сведкі-грамадзяніны Грузіі. Гэта не так. Толькі сам уладальнік жытла альбо яго давераная асоба могуць даць дабро на выдачу рэгістрацыі ва ўласным доме.
Гэта неістотна, тэрмін залежыць ад абранага кошту разгляду заявы на дазвол на жыхарства.
То-бок дакументы разглядаюцца 10 дзён, калі вы заплацілі 600 лары. 20 дзён — калі 450. І 30 дзён — калі 300.
У канчатковы кошт падачы заяўкі таксама будзе ўключаная камісія (1 лары) і фота (5 лары).
Апошнім часам у чатах экспатаў часта пішуць пра адмовы ў дазволах. Прычым усё роўна: ці то купіў чалавек нерухомасць, ці то працуе як ІП або паводле працоўнай дамовы.
Як кажуць юрысты, падставы для адмовы могуць быць наступнымі:
Зыходзячы з практыкі IT Legal, часцей за ўсё адмаўляюць менавіта па апошніх двух пунктах. Аб праўдзівых прычынах можна толькі здагадвацца. Напэўна мы ведаем толькі пра два факты: што, пачынаючы ад лютага 2022 года, грамадзянам Беларусі і Расіі адмаўляюць шмат і часта і што ўлады матывуюць гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы краіны.
«Пры адмове ў атрыманні дазволу на жыхарства можна паспрабаваць падаць судовую апеляцыю на працягу 1 месяца. Суд прымае рашэнне незалежна ад Дома Юстыцыі, таму ёсць верагоднасць змяніць рашэнне ў гэтым пытанні, — падкрэслівае Амір Аль-Хайдар. — Таксама можна паспрабаваць звярнуцца за дазволам паўторна, у тым ліку і на іншай падставе. Але не раней, чым праз месяц ад моманту прыняцця мінулага рашэння. А яшчэ лепш — праз некалькі месяцаў».
👉Кейс. Беларуска, якая займае кіруючую пасаду ў ІТ-кампаніі ў Грузіі, расказала, што падалася на дазвол на жыхарства на падставе працы ў грузінскай кампаніі і ў яе ад падачы дакументаў да атрымання ID-карты мінула ўсяго 2-3 тыдні. На яе думку, закладам поспеху стала тое, што яна прыехала ў краіну яшчэ да 24 лютага 2022-га і ў цэлым прабыла ў Грузіі 2 гады.
А вось іншым супрацоўнікам гэтай жа кампаніі, якія прыехалі ў Грузію пасля сакавіка 2022-га, прыйшла адмова.
Заяву на падаўжэнне падаюць не пазней за 40 дзён да заканчэння дазволу. У адрозненне ад першаснай падачы, заяўніку неабавязкова знаходзіцца гэты час на тэрыторыі Грузіі.
Парадак такі ж, як і пры першай падачы. Адмовіць могуць у выпадку страты прычыны/мэты выдачы дазволу. Напрыклад, калі скончыўся тэрмін дзеяння працоўнай дамовы або не пацвердзіўся гадавы абарот ІП і г. д.
Ці ўзнікае рызыка адмовы, калі заяўнік прабыў больш за паўгода па-за межамі Грузіі? Як кажуць юрысты, не. У грузінскім заканадаўстве не прапісаныя абавязковыя тэрміны. Галоўнае, каб вашыя асабістыя або эканамічныя інтарэсы, своеасаблівы «цэнтр прыцягнення», размяшчаліся менавіта ў Грузіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а что не написали что надо 15-25 тысяч лари на счёте на момент подачи ? ыксперты.....