Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Францыі 28 чалавек атрымалі тэрміны за кібербулінг інфлюенсеркі

Суд у Парыжы прысудзіў 28 чалавек да турэмнага зняволення на тэрмін да 18 месяцаў за пераслед папулярнай французскай інфлюенсеркі ў сферы моды Магалі Берды ў сеціве. Як піша Daily Mail, гэта найбуйнейшая справа аб інтэрнэт-харасменце ў гісторыі краіны.

4 каментарыя

Кампанію з заклікам цкаваць «збродлівых інфлюенсераў» пачаў французскі рэпер Booba. Дзеянні абвінавачаных нанеслі шкоду маральнаму здароўю Берды і ледзь не давялі да самагубства. Яна цярпела прыніжэнні крыўдзіцеляў два гады.

Берду называюць «каралевай інфлюенсераў» Францыі. Таксама яна займаецца прасоўваннем іншых зорак сацсетак праз уласнае агенцтва Shauna Events. У яе каля 2 млн падпісчыкаў у Instagram.

Паводле слоў яе адвакатаў, пасты Booba падбухторвалі «групу» людзей да рассылання Бердзе ненавісніцкіх і абразлівых паведамленняў. Яны падкрэсліваюць, што абвінавачаныя свядома ішлі на кібербулінг.

Узрост асуджаных — ад 20 да 49 гадоў. Яны атрымалі ад 4 да 18 месяцаў турмы, палова — умоўна. Таксама яны атрымалі штрафы памерам да €700 і дадаткова павінны будуць выплаціць 42-гадовай ахвяры кампенсацыю на агульную суму ў €54 тысячы.

У дачыненні да Booba заведзена асобная справа. Сваю віну ён адмаўляе.

Apple заплатит полмиллиарда долларов за то что Кук обманул акционеров
Apple заплатит полмиллиарда долларов за то, что Кук обманул акционеров
По теме
Apple заплатит полмиллиарда долларов за то, что Кук обманул акционеров
«Гэта яго тактыка: прысвоіць чужыя грошы і прымусіць людзей судзіцца з ім». Былыя топ-менеджары Х судзяцца з Маскам
«Гэта яго тактыка: прысвоіць чужыя грошы і прымусіць людзей судзіцца з ім». Былыя топ-менеджары Х судзяцца з Маскам
Па тэме
«Гэта яго тактыка: прысвоіць чужыя грошы і прымусіць людзей судзіцца з ім». Былыя топ-менеджары Х судзяцца з Маскам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

кибербуллинг инфлюенсерки

блин. будущее наступило

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 сакавіка 2024, 04:55

Anonymous
Anonymous
-1

Кибер"буллинг", LOL!
Это ж банальный спам.
Всё это фильтруется это на раз-два, чуть ли не в автоматическом режиме.
Виртуальное очень сильно отличается от реального, где отбиться куда сложнее.

Anonymous
Anonymous
1

Мне куда больше интересно выслушать теперь доводы другой стороны, ибо "вороватых инфлюенсеров" на самом деле дофига.

3

The businesswoman herself faces trial in Nice in September for bankruptcy and money laundering in a separate case.

Her company, an influencer agency called Shauna Events, is also being investigated for fraud.