«Гэта яго тактыка: прысвоіць чужыя грошы і прымусіць людзей судзіцца з ім». Былыя топ-менеджары Х судзяцца з Маскам
Былы гендырэктар Х (тады яшчэ Twitter) Параг Агравал і трое іншых топ-менеджараў сацсеткі падалі пазоў супраць яе ўладальніка Ілана Маска. Яны сцвярджаюць, што бізнэсмен завінаваціўся ім больш за $128 млн нявыплачаных выходных дапамог.
Былы гендырэктар Х (тады яшчэ Twitter) Параг Агравал і трое іншых топ-менеджараў сацсеткі падалі пазоў супраць яе ўладальніка Ілана Маска. Яны сцвярджаюць, што бізнэсмен завінаваціўся ім больш за $128 млн нявыплачаных выходных дапамог.
Пазоў быў пададзены ў Федэральны суд Сан-Францыска ў панядзелак. Іншыя пазоўнікі — былыя фіндырэктар Нэд Сігал, дырэктар у юрыдычных і палітычных пытаннях Віджая Гадэ і галоўны юрысконсульт Шон Эджэт.
Яны сцвярджаюць, што Маск выгнаў іх на працягу некалькіх хвілін пасля таго, як кампанія перайшла пад яго кантроль, а таксама, што ён абгаварыў іх і выціснуў з Twitter за тое, што яны падалі на яго ў суд за спробу адмовіцца ад угоды. Маск купіў Twitter у кастрычніку 2022 года за $44 млрд, а пазней пераназваў у Х.
Маск адмовіўся выплачваць выхадную дапамогу, якая ім была абяцаная задоўга да ўгоды. Пазоўнікі сцвярджаюць, што кожнаму з іх належыць гадавы аклад і сотні тысяч апцыёнаў.
Стоимость Х упала более чем на 70% под руководством Маска
«Гэта тактыка Маска: пакінуць сабе грошы, якія ён вінен іншым людзям, і прымусіць іх судзіцца з ім», — гаворыцца ў 39-старонкавым пазове.
Х ужо пагражаюць два калектыўныя пазовы, згодна з якімі сацсетка недаплаціла шараговым экс-супрацоўнікам не менш за $500 млн выходных дапамог. Яшчэ адзін аналагічны пазоў падалі шэсць былых старшых менеджараў Х.
Раней з кампаніяй судзіліся арэндадаўцы і пастаўшчыкі паслуг, якім яна перастала плаціць пасля ўгоды з Маскам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Кем оно было обещано? как это обещание было документально оформлено и было ли?