У Францыі прынялі закон, які дазваляе паліцыі аддалена ўключаць камеры і мікрафоны на тэлефонах людзей

У французскіх праваахоўнікаў неўзабаве пашырацца магчымасці сачэння за меркаванымі злачынцамі, піша Engadget. Нацыянальны сход краіны прыняў закон, які дае паліцыі права актываваць камеры, мікрафоны і GPS на смартфонах ды іншых прыладах падазраваных.

5 каментарыяў

Карыстацца такімі паўнамоцтвамі паліцыя зможа толькі з дазволу суда. На журналістаў, адвакатаў і прадстаўнікоў іншых «адчувальных» прафесій новы закон не распаўсюджваецца.

Новая мера будзе прымяняцца толькі ў сур’ёзных кейсах і не даўжэй за 6 месяцаў. Адсочваць месца знаходжання паліцыя зможа толькі ў тых выпадках, калі падазраванаму пагражае ад 5 гадоў турмы.

Ніжняя палата французскага парламента зацвердзіла адрэдагаваную версію закона. Ранейшая ўжо прайшла Сенат, але праз папраўкі закон меўся быць ухвалены паўторна.

ФСБ навучылася адсочваць карыстальнікаў Telegram, WhatsApp, Signal
Па тэме
ФСБ навучылася адсочваць карыстальнікаў Telegram, WhatsApp, Signal

Навіной — і рызыкамі злоўжывання ёй — ужо занепакоіліся праваабаронцы. Паводле іх слоў, у законе няма дакладнага вызначэння «сур’ёзнага злачынства». Яны асцерагаюцца, што ўлады будуць выкарыстоўваць новы закон супраць экаактывістаў ды іншых людзей, якія насамрэч не з’яўляюць пагрозы. Праваабаронцы адзначаюць, што падобныя меры з часам пачынаюць задзейнічацца і ў выпадку несур’ёзных злачынстваў. Акрамя таго, паліцыя можа эксплуатаваць уразлівасці бяспекі ў карыстальніцкіх прыладах замест таго, каб паведамляць пра іх вытворцам.

У Мінюсце краіны запэўнілі, што новыя магчымасці сачэння будуць прымяняцца толькі ў «дзясятках» выпадкаў на год і што гэта дапаможа выратаваць чалавечыя жыцці.


Читать на dev.by