Кіроўца Tesla з'ехаў з 80-метровага абрыву — сям'я цудам выжыла
Кіроўца Tesla Model Y з’ехаў з абрыву вышынёй 76 метраў на поўначы Каліфорніі. Сям’я, якая знаходзілася ў салоне, — доктар Дармеш Патэл з Пасадэны, яго жонка і двое маленькіх дзяцей — засталася ў жывых і нават абышлася без асаблівых траўмаў.

Аварыя адбылася ў мінулы аўторак. Ратавальнікі, што прыбылі на месца, адзначылі бяспеку электракара, дзякуючы чаму пасажырам удалося выжыць. Адзін з іх пасля гэтага сказаў, што задумаецца над купляй Tesla.
У ходзе расследавання і апытання сведак паліцыя высветліла, што Патэл наўмысна вёў аўтамабіль з абрыву. Пасля выпіскі з бальніцы яго чакае турма акругі Сан-Матэа. Чаму ён гэта зрабіў, невядома.
Як адзначае Electrek, Model Y бліскуча прайшла выпрабаванні Нацыянальнага кіравання бяспекай руху на трасах (NHTSA) ЗША і атрымала максімальную ацэнку Страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS). Model Y па выніках краш-тэстаў лічыцца адным з самых бяспечных аўто з максімальна нізкай верагоднасцю атрымання сур’ёзных траўмаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.