Вяртаюцца? Intel і Microsoft зарэгістравалі таварныя знакі ў Расіі
Intel і Microsoft зарэгістравалі таварныя знакі ў Расіі. Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на дадзеныя Роспатэнта.
Intel і Microsoft зарэгістравалі таварныя знакі ў Расіі. Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на дадзеныя Роспатэнта.
Intel і Microsoft зарэгістравалі таварныя знакі ў Расіі. Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на дадзеныя Роспатэнта.
Intel у першыя дні красавіка зарэгістравала таварны знак Intel Tiber. Паводле інфармацыі з карткі кампаніі, пад гэтым брэндам яна збіраецца прадаваць у Расіі камп’ютары, працэсары, серверы, праграмнае забеспячэнне, у тым ліку для 3D-візуалізацыі, мадэлявання і рэндарынгу, абсталяванне з ШІ. Усяго больш за 30 таварных пазіцый. Тэрмін дзеяння правоў — да 2034 года.
Microsoft зарэгістравала таварны знак Microsoft Places на тэрмін да 2033 года. Яна збіраецца прадаваць у краіне шырокі спектр ПЗ.
Intel заявіла пра прыпыненне дзейнасці ў Расіі ў красавіку 2022 года. Microsoft абвясціла пра сыход восенню 2023 года. З 30 верасня яна спыніла падаўжэнне ліцэнзій расійскім кампаніям, а з 2024 года завяршыла працу васьмі філіялаў і пяці адасобленых падраздзяленняў у 13 расійскіх гарадах.
Пры гэтым самі кампаніі публічна ні пра рэгістрацыю таварных знакаў, ні пра вяртанне да працы ў Расіі не заяўлялі.
Адзін з экспертаў, з якімі размаўляла выданне, адзначыў, што «на рэгістрацыю таварных знакаў вядучымі амерыканскімі кампаніямі ўплывае пацяпленне адносін Расіі і ЗША». Паводле яго слоў, «бізнес зацікаўлены вярнуцца, бо добра тут зарабляў», але Расія «не павінна пускаць назад кампаніі, якія сышлі, бо яны паказалі сваю ненадзейнасць». Ён гаворыць пра неабходнасць развіваць уласныя тэхналогіі дзеля незалежнасці ад замежных.
Іншы суразмоўца «Известий» выказаў здагадку, што рэгістрацыя таварных знакаў адбываецца «каб хто заўгодна імі не карыстаўся». Кампаніі хочуць захаваць аўтарскія правы на прадукцыю, «але гэта не значыць, што яны цяпер будуць тут працаваць», дадаў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
тогда эти компаниии должны с пониманием отнестить к тем, кто считает их продукты своими (а зачем платить за своё?).
даже несмешно
P.S. но возможно речь только о юридических коллизиях.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2025, 11:22