Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Час чакання — большы за суткі. Што адбываецца на польскай мяжы

На мяжы працягваецца транспартны калапс. Раніцай 8 красавіка ўезду ў Польшчу з Беларусі чакалі больш за 500 легкавых аўтамабіляў (і каля 40 аўтобусаў), заяўляюць з Дзяржпагранкамітэце. Для аўтамабіляў праходжанне мяжы (калі ехаць з Беларусі ў Польшчу) займае больш за суткі.

Пакінуць каментарый

На мяжы працягваецца транспартны калапс. Раніцай 8 красавіка ўезду ў Польшчу з Беларусі чакалі больш за 500 легкавых аўтамабіляў (і каля 40 аўтобусаў), заяўляюць з Дзяржпагранкамітэце. Для аўтамабіляў праходжанне мяжы (калі ехаць з Беларусі ў Польшчу) займае больш за суткі.

Мяркуючы з даных Дзяржпагранкамітэта, пункт пропуску «Брэст-Тэрэспаль» — самы праблемны на сёння ўчастак мяжы. «Ад пятніцы яго супрацоўнікі выканалі норму па пропуску ўсяго на 34%», заяўляюць у ведамстве. Перад літоўскімі памежнымі пераходамі Салечнікі (Беняконі) і Меднікі (Каменны Лог) чарга меншая — уезду чакаюць 100 і 135 легкавых аўтамабіляў.

Карыстальнікі ў чатах тлумачаць, што чарга павялічылася праз польскі бок.

«На польскай мяжы было адкрыта 3 лініі для легкавых аўтамабіляў, якія едуць па маршруце Беларусь-Польшча. Пасля перазменкі пакінулі толькі адную. Усе машыны сталі ў адную агульную чаргу. Выглядае ўсё не вельмі, чарга не асабліва рухаецца».

Толькі ў абед 8 красавіка ў чатах з’явілася паведамленне, што польскі бок адкрыў другі канал.

Зрэшты, 6-7 красавіка сітуацыя з перасячэннем мяжы была не надта лепшай. Кіроўцы ў чатах расказвалі, што на праходжанне мяжы, калі ехаць на аўтамабілі, сыходзіць больш за суткі. «Выехалі ў Польшчу 6 красавіка. Абедзве мяжы прайшлі за 26 гадзін». 

Рэйсавыя аўтобусы перасякалі мяжу хутчэй. Але і для іх цяпер сітуацыя ўскладнілася. «Едзем на аўтобусе з Беларусі ў Польшчу. Прыехалі на мяжу, а 23:30 7 красавіка, да 7:30 прайшлі толькі пашпартны кантроль РБ. Дзве гадзіны ўсё стаіць калом».

Карыстальнікі ў чатах раяць тым, хто плануе вылятаць з аэрапорта ў Варшаве, закладваць суткі на праходжанне мяжы, квіткі на самалёт браніраваць на наступныя суткі і на ўсялякі выпадак рэзерваваць жытло ў польскай сталіцы. 

Сітуацыя на мяжы пагоршылася ад другой паловы сакавіка. Польшча ад 23 сакавіка перастала прапускаць праз беларускую мяжу аўтамабілі на транзітных нумарах аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 л, а таксама тыя, што каштуюць больш за 50 тысяч еўра (незалежна ад аб’ёму рухавіка).

Як выявілася, аналагічную забарону ўвялі таксама Латвія і Літва. Такая інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-каналах, якія тычацца перасячэння мяжы ў розных пунктах пропуска. Пры гэтым усе тры краіны не паведамілі афіцыйна пра прычыну, з якой было забаронена прапускаць аўто ў Беларусь.

МУС ужо збірае інфармацыю пра тых хто перасякае мяжу з РФ?
МУС ужо збірае інфармацыю пра тых, хто перасякае мяжу з РФ?
Па тэме
МУС ужо збірае інфармацыю пра тых, хто перасякае мяжу з РФ?
Очереди по 2 км. На границе коллапс на всех КПП
Очереди по 2 км. На границе коллапс на всех КПП
По теме
Очереди по 2 км. На границе коллапс на всех КПП

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.