Усе беларускія 10-класнікі цяпер павінны праходзіць абавязковыя навучальныя зборы

У канцы мінулага тыдня ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі з’явілася інфармацыя пра шэраг змяненняў у навучальным плане ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня.

3 каментарыя

Сярод іншага, усе навучэнцы 10 класаў будуць абавязаныя праходзіць зборы, што пачнуцца ў канцы мая і працягнуцца 10 дзён да 5 чэрвеня. Раней зборы ў такім фармаце праводзіліся толькі для кадэтаў і сувораўцаў.

«На працягу некалькіх гадоў кадэты і сувораўцы праводзілі навучальна-палявыя зборы пасля X класа цягам 10 дзён. Гэты фармат добра сябе зарэкамендаваў. З 2026 года для ўсіх навучэнцаў X класаў навучальна-палявыя зборы будуць праводзіцца 10 дзён. Пры гэтым яны пачнуцца адразу пасля завяршэння заняткаў у X класе з 26 мая і працягнуцца, як і раней, да 5 чэрвеня», — заявілі ў Міністэрстве адукацыі.

Таксама ў новым навучальным годзе ў дзяцей будзе тры заняткі фізічнай культуры на тыдзень замест двух. Гэта неабходна для павышэння рухальнай актыўнасці навучэнцаў і стварэння ў школах «комплекснай сістэмы захавання здароўя». Акрамя таго, у 10 і 11 класах з’явіцца новы прадмет — «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Ён патрэбны для фармавання цэласнай карціны свету і «умення крытычна ацэньваць гістарычныя падзеі» ў дзяцей.

У паведамленні адзначаецца, што гэта і іншыя навінкі скіраваныя на «ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, а таксама на павышэнне якасці адукацыі».

Улады распавялі, як будуць забяспечваць захавальнасць тэлефонаў школьнікаў
Па тэме
Улады распавялі, як будуць забяспечваць захавальнасць тэлефонаў школьнікаў
У Беларусі хочуць вучыць школьнікаў кіраванню дронамі. І ўвесці крымінальную адказнасць за незаконныя дзеянні з коптэрамі
Па тэме
У Беларусі хочуць вучыць школьнікаў кіраванню дронамі. І ўвесці крымінальную адказнасць за незаконныя дзеянні з коптэрамі

Читать на dev.by