Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Усе гавораць пра пагрозу дэфолту ў ЗША. Ці гэта сур'ёзна?

Спыталіся ў эксперта BEROC.

11 каментарыяў

Спыталіся ў эксперта BEROC.

Пагроза дэфолту ў ЗША 1 чэрвеня — фонавая тэма ў сусветных медыя (напрыклад, вось і вось). У студзені 2023 года Штаты зноў дасягнулі столі дзярждоўгу (S31,4 трлн), зусім хутка грошы могуць скончыцца, і тады краіна перастане плаціць па рахунках. Як вынік — катастрофа для Амерыкі і крызіс ва ўсім свеце.

Самае відавочнае выйсце — падняць планку дзярждоўгу, але ўсё ўпіраецца ў спрэчку рэспубліканцаў і дэмакратаў. Палата прадстаўнікоў, якую ўзначальваюць рэспубліканцы, згодная павысіць ліміт у абмен на скарачэнне бюджэтных расходаў. Дэмакраты хочуць павышэння без умоў. dev.by задаў эксперту даследчага цэнтра BEROC Льву Львоўскаму наіўнае пытанне: а што, калі ўсё ж дэфолт? Што будзе з нашым рэгіёнам і ІТ?

Леў Львоўскі
— Звяртаць вялікую ўвагу на навіны пра дэфолт ЗША не варта. У ЗША адбываецца тое, што адбывалася ўжо шмат разоў, — пагроза тэхнічнага дэфолту. У адрозненне ад фактычнага дэфолту, у выпадку тэхнічнага грошы на выплату даўгоў ёсць, але краіна з нейкай прычыны не можа імі скарыстацца.

ЗША маюць ліміт дзярждоўгу, і калі ён дасягнуты, Казначэйства фармальна не можа браць новыя даўгі, у выніку могуць узнікнуць праблемы з фінансаваннем дзяржспажывання, дзяржпраграм, магчыма, дзяржінвестыцый і нават папярэдняга доўгу.

Каб пазбегнуць гэтага, парламент мае прагаласаваць за павелічэнне столі дзярждоўгу. Насамрэч гэта фармальнасць, так адбывалася ўжо не раз. Але парламентарыі, якія знаходзяцца ў апазіцыі, заўсёды выкарыстоўваюць яе для палітычнага торгу. То-бок гэта элемент унутранай палітыкі ЗША: усе разумеюць, што дэфолту не аб’явяць, што столь дзярждоўгу будзе павышаная і ўсё будзе добра.

А калі ўсё ж дапусціць дрэнны сцэнар?

Гэта немагчыма. Наступствы дэфолту ЗША суперсур’ёзныя. Ён выкліча крызіс неверагоднага маштабу, балюча ўдарыць па ўсіх краінах свету, але найперш па самой Амерыцы. Дзеля чаго?

Аб’яўляць дэфолт і разбураць усю амерыканскую эканоміку дзеля палітычнага супрацьстаяння не будуць ані дэмакраты, ані рэспубліканцы. Вядома, калі вы носіце стрэльбу, то ў любы момант можна пачаць страляць сабе ў нагу, але базавае прадказанне — што вы не будзеце так рабіць.


  Дэмакрат Байдэн падчас выступу ў кангрэсе 9 мая заявіў, што «дэфолт не варыянт» і яго прадухіленне «з’яўляецца асноўным абавязкам кангрэса Злучаных Штатаў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Якія вядомыя прадуктавікі сышлі хто застаўся і як гэта мяняе рынак
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак
Па тэме
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

5

Ротоботы уже подготовили сюжет на СТВ?

-8

Релоботы уже приготовили список оправданий из "только выиграли"?

7

Вам с 70-х рассказывают "вашему даляру вот-вот кирдык". Кстати, "только выиграли" используют другие люди. Куда там исчезли "нам санкции только в пользу"?))))

-5

Смешно, учитывая как трясутся в США по поводу дефолта.

используют другие люди.

На этом сайте других людей нет

2

Кто бы говорил. Вас вообще больше нигде нет кроме как здесь. Забанили уже везде.

0

Очередной любитель свободы слова, которая ему нравится. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Как раз таки таких как я по-крайней мере в РБ, ещё большая половина. А таких как ты, небольшая группа 10-20 человек только на этом сайте, которая комментирует по шаблону. Захожу на сайт раз в неделю и можно даже впн не включать, чтобы знать, какие комментарии будут.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 мая 2023, 11:36

Anonymous
Anonymous
-1

Дышите ровно, пациент.

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
2

Рынок оценивает риск дефолта США в 4%. Не очень много, но это самая высокая оценка с 1970-х.
Если случиться, то это будет шоковая смена мироустройства.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
5

ну мир перейдет на Злотые

-3

Все думают о том, как заработать свой белорусский рубль для того, чтобы жить нормально в своей стране, а не о долларе

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
0

Все говорят

Я не говорю. Если какое-то утверждение в статье ложное, то скорее всего и вся статья ложная.