Толькі адна якасць — і вашы супрацоўнікі будуць хлусіць у тры разы часцей
Калі коратка, гэта — непаслядоўнасць. Паводле новага даследавання, калі словы кіраўнікоў разыходзяцца з іх учынкамі, то супрацоўнікі робяцца ўтрая больш схільнымі да няшчырых паводзін, напрыклад да хлусні, перабольшвання і прыхавання інфармацыі.
Даследаванне на працягу 15 гадоў праводзіў сузаснавальнік кампаніі Navalent, якая кансультуе топ-менеджараў, Рон Каручы. Ён прааналізаваў больш за 3200 інтэрв’ю ў больш чым 200 арганізацыях. Як высветлілася, разрыў паміж словамі і дзеяннямі кіраўнікоў разбурае давер супрацоўнікаў і культуру сумленнасці.
У асноўным словы з дзеяннямі пачынаюць разыходзіцца ў кіраўнікоў тады, калі ціснуць тэрміны, страшна выглядаць слабым і не хочацца ісці на канфлікт. Але нават дробязі кшталту не зробленых своечасова прабачэнняў, завышаных прагнозаў ці падвойных стандартаў супрацоўнікі заўважаюць адразу.
У выніку расце расчараванне кіраўніцтвам, падае давер, матывацыя і ўцягнутасць. Людзі перастаюць дзяліцца ідэямі, робяцца фармальнымі і асцярожнымі.
Эксперты падкрэсліваюць, што гэта не толькі праблема карпаратыўнай культуры, але і асабісты выбар лідараў. Каб захаваць давер, кіраўнікам трэба навучыцца самім заўважаць уласныя супярэчнасці і закрываць прабел паміж словамі і справамі.
Читать на dev.by