Усіх супрацоўнікаў Slack прымусілі тыдзень праходзіць курсы Salesforce
Ад панядзелка Slack на тыдзень прыпыніць працу дзеля вучобы. Як піша Fortune, супрацоўнікі маюць адкласці свае асноўныя абавязкі і заняцца праходжаннем розных модуляў на навучальнай анлайн-платформе Salesforce Trailhead.
Ад панядзелка Slack на тыдзень прыпыніць працу дзеля вучобы. Як піша Fortune, супрацоўнікі маюць адкласці свае асноўныя абавязкі і заняцца праходжаннем розных модуляў на навучальнай анлайн-платформе Salesforce Trailhead.
Мэта — кожнаму дасягнуць узроўню «Рэйнджар». Для гэтага трэба правесці на платформе каля 40 гадзін.
Са слоў крыніц выдання, многія з прыкладна 3 тысяч супрацоўнікаў карпаратыўнага месенджара, якім валодае Salesforce, да гэтага ўзроўню пакуль не дайшлі. А паколькі Salesforce дае доступ да пляцоўкі іншым кампаніям для павышэння кваліфікацыі іх супрацоўнікаў, адстаючыя супрацоўнікі Slack могуць псаваць яе імідж.
У імэйле да падначаленых у сярэдзіне верасня гендырэктарка Slack Лідыяна Джонс анансавала так званы аднатыднёвы перапынак «Ranger Week». На працягу яго ўсе маюць дабраць мэтавыя гадзіны на Trailhead — нягледзячы на тое, што гэта можа затармазіць працу над іншымі планамі і задачамі. Гэта датычыцца ў тым ліку аддзелаў распрацоўкі і развіцця прадукту, карыстальніцкага досведу, развіцця бізнэсу і камунікацыі.
Таксама скасаваныя ўсе мітынгі, нават індывідуальныя сустрэчы. Не адкладаць гэта на потым заклікаў і тэхдырэктар Slack, але заявіў, што рэлізы і сумоўі будуць працягвацца.
Прадстаўнік Slack у каментары выданню адзначыў, што кампанія вітае пастаяннае навучанне і развіццё сваіх супрацоўнікаў. Яна зрабіла сваім прыярытэтам дасягненне ўсімі супрацоўнікамі статусу «Рэйнджара» на Trailhead і вырашыла даць ім час і магчымасць для гэтага.
За праходжанне кожнага модуля даецца пэўная колькасць балаў. Напрыклад, модуль пра тое, як псіхалагічная бяспека і адсутнасць страху ў камандзе спрыяюць яе эфектыўнасці, «каштуе» 300 ачкоў і займае 45 хвілін. Ёсць модуль аб чацвёртай прамысловай рэвалюцыі на 20 хвілін і 200 ачкоў, а таксама аб працы з воблачным сэрвісам Amazon AWS і кіраванні інстансамі Salesforce. Каб стаць «Рэйнджарам», трэба прайсці яшчэ шэсць ступеняў, якія папярэднічаюць таму, а таксама набраць 100 значкоў і 50 тысяч балаў.
Задачу трэба выканаць да 31 студзеня. Але пакаранне для тых, хто гэтага не зробіць, у Slack пакуль не прыдумалі. Каб стымуляваць супрацоўнікаў, кожнаму дадуць $25 на абед і каву, а каманда, якая першай выканае 90% плана, атрымае падарункавую карту на $100.
Самі супрацоўнікі да ідэі ставяцца з пагардай. Напрыклад, знаходлівыя інжынеры проста напісалі скрыпты, якія «праглядаюць» модулі за іх. Некаторыя, паколькі ніякіх абмежаванняў па змесціве модуляў няма, выбіраюць самыя простыя і праглядаюць іх на павышанай хуткасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
🤣