Уступілі ў сілу абавязковыя ўнёскі ў ФСАН для самазанятых. Каго з айцішнікаў закране
1 кастрычніка запрацавала норма пра абавязковае адлічэнне пенсійных унёскаў для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць (іх яшчэ называюць самазанятымі). Каму прыйдзецца раскашэліцца?
1 кастрычніка запрацавала норма пра абавязковае адлічэнне пенсійных унёскаў для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць (іх яшчэ называюць самазанятымі). Каму прыйдзецца раскашэліцца?
Тым айцішнікам, якія працуюць на ППД, можна не турбавацца. Іх падатковая стаўка 10% ужо ўключае адлічэнні ў ФСАН, так што для іх (прынамсі, пакуль), нічога не зменіцца.
Айцішнікі-ІП (дарэчы, мінчукам зноў можна рэгістравацца) і так плацілі ў ФСАН не менш за 35% ад мінімальнай зп, для іх у гэтых адносінах пакуль усё па-ранейшаму. Праўда, нядоўга: ад 1 студзеня 2025 года іпэшнікаў, верагодна, чакае прагрэсіўная шкала пры вылічэнні ўнёскаў.
Раскашэліцца ўжо цяпер прыйдзецца тым самазанятым айцішнікам, якія працуюць на адзіным падатку. Ад 1 кастрычніка яны павінны будуць выплачваць у ФСАН як мінімум 29% ад мінімальнага заробку за кожны працоўны месяц. За гэта «адзіншчыкам» будзе налічвацца страхавы стаж.
Сума не такая ўжо маленькая. У 2024 годзе мінімальная зп роўная 626 BYN, значыць, унёскі за кастрычнік-снежань складуць 554,6 BYN (626×3×29%). 1 студзеня ўнёскі падымуцца разам з новым памерам мінімальнай зп.
Каб не плаціць за непрацоўныя месяцы, трэба да 31 сакавіка па прыкладзе ІП падаць у ФСАН форму персаніфікаванага ўліку ПУ-3.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
чтобы нанять африканцев - надо платить больше чем беларусам))
А если измениться, попросят задним числом заплатить
А если человек зарегистрировался как профден и не работает? А если человек вовсе не работает? Тема совсем не раскрыта.
тогда будет причислен к тунеядцам))
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Ну все. Сейчас попрет пенсия )
Не надо никем регистрироватся, тогда и никаких налогов платить не надо будет.