Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Дырэктар прыехаў дадому». Вучняў прыватных школ клічуць у дзяржаўныя

dev.by ужо пісаў пра тое, што ў Беларусі закрываюць прыватныя школы. Некаторыя айцішнікі, чые дзеці вучыліся там, яшчэ ў чацвер казалі нам: іх школы працуюць — усё як мае быць. Але за пятніцу і выходныя шмат што змянілася.

8 каментарыяў
«Дырэктар прыехаў дадому». Вучняў прыватных школ клічуць у дзяржаўныя

dev.by ужо пісаў пра тое, што ў Беларусі закрываюць прыватныя школы. Некаторыя айцішнікі, чые дзеці вучыліся там, яшчэ ў чацвер казалі нам: іх школы працуюць — усё як мае быць. Але за пятніцу і выходныя шмат што змянілася.

«Усе школы згодныя былі прыняць вучняў, нават калі іх шмат, і працавалі ў выходныя»

Чытачка, чый сын быў вымушаны сысці ў прыватную школу, «бо яго лічылі двоечнікам і хуліганам» (у хлопчыка сіндром дэфіцыту ўвагі):

— У пятніцу са школы, да якой залічваемся па прапісцы, прыехалі дадому дырэктар і яго намеснік. Агітавалі напісаць заяву — не пагражалі, але вельмі настойвалі зрабіць гэта проста цяпер або ў выходныя.

Мы з бацькамі вырашылі пачакаць, пакуль нам аддадуць дакументы — і ўжо ў нядзелю дырэктар іх аддала, сказала ўладкоўваць дзяцей у дзяржшколы, пакуль яны спрабуюць атрымаць ліцэнзіі. 

Суразмоўца dev.by удакладніла, што яна не стала пісаць заяву разам з усімі. Тады ў суботу ёй ператэлефанавалі са школы па прапісцы. 

— Ім трэба было ведаць: ці ў іх школу ідзем, ці ў іншую, калі яны даведаліся, што ў іншую, — адчапіліся. Насамрэч усе школы згодныя былі прыняць вучняў прыватных школ, нават калі іх шмат, і ўсе працавалі ў выходныя. За суботу-нядзелю мы выбралі гімназію — а сёння зранку прыехалі і падалі заяву.

[Сёння] дзіця прыйшло, сказала, усё акей у гімназіі, дзеці нармальныя, пасябравала з іншым дзіцем з іншай прыватнай школы. А ежа не спадабалася, галоднае вярнулася.

Чытачка заўважае, што думае ўсё ж пра замежную адукацыю. Спрабуе гэта арганізаваць. 

«Настойліва прасілі сказаць, дзе будуць вучыцца дзеці, — тэлефанавалі ледзь не кожныя 3-4 гадзіны»

Яшчэ ў аднаго чытача ў прыватнай школе вучыліся абодва сыны. Але ў пятніцу ўвечары прыйшлі навіны: іх школу закрываюць. 

— У суботу мы з’ездзілі ў школу па прапісцы. Потым вырашылі зазірнуць у гімназіі, якія я трымаў у галаве на запас яшчэ з 2020 года.

У гімназіі X з намі нават не паразмаўлялі толкам — проста сказалі: месцаў няма, а вы наогул «ужо дзясятыя за сёння». У гімназіі Y нас ні пра што амаль не пыталіся, проста выдалі згоду на перавод і дадалі сыноў у класы — 30+ вучняў па спісе. Відавочна, іх абавязалі прымаць дзяцей з прыватных школ. 

Чытач дадае, што перавод сыноў у гімназію — гэта вялікія клопаты для яго, бо «па факце трэба зноўку сабраць дзяцей у школу». 

— Для дзяцей гэта таксама вельмі страшны досвед, бо яны прыходзяць не з пачатку года і ва ўжо сфармаваныя і даволі вялікія класы.

Мы спыталіся, ці тэлефанавалі чытачу са школы па прапісцы. Ён пацвердзіў, што так:

— У нас мама працуе ў дзяржаўнай школе. Яе знайшлі праз дырэктара і вельмі настойліва прасілі сказаць, дзе будуць вучыцца дзеці, — тэлефанавалі ледзь не кожныя 3-4 гадзіны. Але калі я правільна зразумеў, яны больш хацелі пачуць, што мы дзесьці будзем вучыцца, чым прымусіць нас перайсці менавіта да іх.

«Спадзеваў не губляем. Усё ў рэжыме паўзы. Калі хтосьці і забраў дакументы — гэта адзінкі»

Спыталіся, як маецца чытач, які збіраўся разам з іншымі бацькамі адстойваць сваю прыватную школу. Яны падпісалі ліст і перадалі ў адміністрацыю раёна «і яшчэ кудысьці».

— На ліквідацыю парушэнняў нам далі час (ёсць прадпісанні ад МНС і санстанцыі). Спадзеваў не губляем. Усё ў рэжыме паўзы. Паводле чутак, калі хтосьці і забраў дакументы з школы, — гэта адзінкі.

Старэйшы сын чытача вучыўся раней у «СмартСкул» — потым перайшоў у іншую прыватную школу (тую самую, якую бацькі спрабуюць адстаяць), дзе вучылася яго сястра. Там справы ідуць так:

— Пачалі выдаваць асабістыя справы, але не ўсім, нашай справы не знайшлі. Дзеці пакуль займаюцца з дому: настаўнікі даюць ім хатняе і тэмы для самастойнага вывучэння, — расказаў чытач.

Айцішнік згадаў, што яго знаёмым у выходныя тэлефанавалі з дзяржаўнай школы. «Чыталі тэкст па паперцы — штосьці такое: вашая школа закрытая, вы па прапісцы павінныя хадзіць да нас. Прыходзьце, мы вас чакаем!».

«Казалі, калі ў панядзелак не будзе дзіцяці — яны збіраюць дакументы ў СНС»

Яшчэ адная нашая чытачка расказала, што ў пятніцу вымушаная была вярнуць свайго першаклашку ў дзіцячы сад — узрост дзіцяці яшчэ дазваляў гэта зрабіць. А вось яго аднакласнікам пашанцавала менш: 

— У чаце бацькі пісалі, што да іх прыходзілі дадому з дзяржшкол. Казалі, калі ў панядзелак не будзе дзіцяці — яны збіраюць дакументы ў СНС. Але да нас не прыходзілі: мы жывем наводшыбе, да нас пакуль дакандыбаеш…

А іншая чытачка dev.by жыве не ў Беларусі (краіны яна не хоча агучваць), яе дзіця з верасня вучыцца ў прыватнай школе — анлайн. 

Айцішніца пераймаецца: «Гэта адзіны спосаб працягнуць навучанне паводле беларускай праграмы». 

«Даведвалася, што могуць прапанаваць з улікам нашай сітуацыі, — прапускаць адзін дзень на тыдзень»

Яшчэ адная нашая чытачка аддала дачку ў прыватную школу з гэтага года, бо ў дзяржшколе, дзе вучылася дзяўчынка — другая змена. А гэта ставіць крыж на спартыўнай кар’еры школьніцы: яна пазбаўляецца магчымасці трэніравацца разам са сваёй камандай — у другой палове дня.

Цяпер школу закрываюць. Мама шукае варыянты з першай зменай, але гэта няпроста.

— У дзвюх гімназіях нашага раёна, куды я тэлефанавала, увайсці ў становішча не захацелі — маўляў, у іх больш за 28 дзяцей у клас не ўлезе фізічна, настойвалі, каб я ішла ў школу па прапісцы.

Як запасны варыянт: вернемся ў старую школу. Я хадзіла, даведвалася, што там могуць прапанаваць з улікам нашай сітуацыі, — максімум прапускаць адзін дзень на тыдзень, — дзеліцца айцішніца. — Але гэта ўсё адно перабудова трэніровак і занядбанне вучобы, а таксама вялікая нагрузка для бацькоў.

Чытачка дадае, што, паводле слоў знаёмых мам, такія пытанні можна паспрабаваць вырашыць з дапамогай раённага кіраўніцтва па адукацыі. Некаторыя бацькі звярталіся туды — і з другой спробы іх дзяцей бралі ў гімназіі, а не ў школы па прапісцы. Айцішніца паспрабуе пайсці па такім жа сцэнары. 

«Зноў жывем паводле раскладу: школа — хатнія заданні — невялікі адпачынак\шпацыр — сон»

Яшчэ адная чытачка пасля выхаду артыкула dev.by напісала, што перавяла сваё дзіця ў звычайную школу яшчэ пару тыдняў таму. Бачыла тэндэнцыю і разумела: перавядзеш у іншую прыватную школу — а яе таксама могуць закрыць.

— Што мы атрымлівалі ў прыватнай школе: 

  • прадуманы расклад; 
  • індывідуальны падыход — калі дзіцяці падабаўся прадмет, настаўнік даваў яму акрамя праграмы дадатковыя заданні, і яны былі ў тым ліку цікавымі;
  • частка хатняга выконвалася ў школе;
  • падыход да вывучэння замежнай мовы абсалютна іншы — больш эфектыўны і па іншых дапаможніках, шмат гутарковай лексікі і аўдзіравання;
  • па вусных прадметах тэма абмяркоўвалася — настаўнік раскладваў усё па палічках, а самі дзеці рабілі цікавыя даклады. На ўроках псіхалогіі дзецям расказвалі, як спраўляцца з нагрузкай, як камунікаваць з сябрамі;
  • колькасць самастойных і кантрольных работ не зменшылася, аднак дзеці былі да іх гатовыя.

Як вынік — дзіця прыходзіла са школы заўжды задаволенае, і за чвэрць магло прапусціць па хваробе толькі 1-2 дні. Якасць ведаў шмат па якіх прадметах павялічылася ў некалькі разоў. І нарэшце ў дзіцяці з’явілася вольны час.

Што цяпер: прыватную школу закрылі — і сыну прыйшлося вярнуцца ў дзяржаўную школу (у іншую). І мы зноў жывем паводле раскладу: школа — хатнія заданні — невялікі адпачынак\шпацыр — сон. З плюсаў — клас добры патрапіўся, дружны, з такім жа добрым класным кіраўніком, таму я думаю, што хаця б за псіхалагічнае здароўе дзіцяці можна не хвалявацца.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

10

Вот так потихоньку происходит "заземление" белорусских айтишников. Оказывается в концлагере не все можно купить за деньги.

11

Правильно, поэтому не надо жить в концлагере. Либо его ломать, либо переезжать. Моя хата с краю никогда не работала и не работает.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
5

Либо его ломать

15 суток этому господину и высечь на площади! :)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
7

Оказывается в концлагере не все можно купить за деньги.

Думали пересидеть, но не прокатило :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 кастрычніка 2022, 00:59

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
3

кажись айтишники непротив чтобы их дети шли в ОМОН)

7

Внутренняя эмиграция не работает? Как неожиданно, правда?

0

Чой-то? Всё работает как часы, просто социальные процессы протекают медленнее биологических...

0

КРОТ ИСТОРИИ РОЕТ МЕДЛЕННО, НО РОЕТ ХОРОШО.

(c) Гегель