ІТ цягне эканоміку ўніз, але ўжо не так. Інвестыцыі праваліліся ў 2018-ы

Кампаніі ІТ і сувязі працягваюць цягнуць уніз беларускую эканоміку, але ўжо не так рэзка, як летась. 

55 каментарыяў

Прыбытак такіх кампаній за мінулы год упаў, а замежныя інвестыцыі скараціліся да ўзроўню пяцігадовай даўнасці. 

ВУП

Летась ІТ і сувязь сталі галоўным тормазам беларускай эканомікі. Адмоўны ўнёсак сектара ў прырост ВУП за 2023 год склаў мінус 0,9%

Сёлета сектар «інфармацыя і сувязь» працягвае стрымліваць рост эканомікі.

Але ёсць і пазітыўныя моманты. Па-першае, адмоўны ўплыў ІКТ на дынаміку ВУП, калі супастаўляць 2023 год і пачатак 2024 года, ужо меншы, за студзень — мінус 0,3%. Па-другое, сектар «інфармацыя і сувязь» ужо не адзіны тормаз эканомікі, а на пару з будаўніцтвам. 

Адрозніваецца сітуацыя ў Мінску, дзе зарэгістраваная большасць ІТ-кампаній. Тут «інфармацыя і сувязь» — адзіны сектар, які стрымлівае рост эканомікі. За студзень гэтага года адмоўны ўнёсак ІКТ склаў мінус 0,8%. Для параўнання: за ўвесь 2023 год мінус быў значна вышэйшы — 2,7%

Увосень мінулага года намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун казаў пра аднаўленчы трэнд у ІТ. Але лічбы Белстата пакуль не дапамагаюць ацаніць, наколькі палепшылася сітуацыя. Высновы можна будзе зрабіць, верагодна, па выніках першага квартала 2024. 

Пры гэтым доля сектара «інфармацыя і сувязь» у ВУП працягвае падаць. У студзені 2023 года доля складала 5,4%, за студзень–снежань 2023 года — 4,5%, а па выніках студзеня 2024 года — ужо 3,8%.

Дарэчы, аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназуюць запаволенне эканамічнага росту ў Беларусі ў 2024.

Паводле іх ацэнак, ВУП сёлета вырасце на 2% (па выніках 2023 вырас на 3,9%). Сярод фактараў, якія будуць стрымліваць эканоміку, аналітыкі ўскосна згадалі і тэхналагічны сектар. Запаволенне росту ВУП чакаецца праз «скарачэнне занятасці, ускладненне ланцужкоў паставак і доступу да тэхналогій».

Выручка

Паглядзелі, як за 2023 год змяніліся асноўныя фінансавыя паказчыкі ў ІТ і сувязі. 

Кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» атрымалі больш за 10 млрд рублёў выручкі. Але ў параўнанні з 2022 годам выручка ўпала на 3,4%.

Вось топ-15 відаў дзейнасці: выручка за 2023 знізілася толькі ў «інфармацыі і сувязі» і ў кампаній, якія займаюцца фінансавай і страхавой дзейнасцю. 

Прыбытак і страты

Прыбытку ў кампаній «інфармацыі і сувязі» таксама стала крыху менш. За мінулы год яны атрымалі больш за 1,6 мільярда рублёў чыстага прыбытку. Гэта амаль на 4% менш, чым па выніках 2022 года. 

Правал здарыўся ў чацвёртым квартале. Бо і па выніках першага паўгоддзя, і па выніках дзевяці месяцаў 2023 года кампаніі «інфармацыі і сувязі» паказвалі агульны рост чыстага прыбытку адносна 2022 года. 

Звяртае на сябе ўвагу і іншы факт. Чысты прыбытак у ІТ і сувязі стабільна падае пасля 2020 года. 

У сектары «інфармацыя і сувязь» знайшліся 24 стратныя кампаніі (на канец 2023 года). Іх агульная страта перавысіла 41 мільён рублёў — на 15% менш, чым па выніках 2022 года. 

Інвестыцыі

Па замежных інвестыцыях непасрэдна ў ІТ — поўны правал другі год запар. У 2022 годзе інвестыцыі скараціліся амаль на 30%, за мінулы год — амаль на 40%, або на 160 мільёнаў долараў.

Агульны аб’ём замежных інвестыцый у ІТ за мінулы год склаў 233,6 мільёна долараў. Інвестыцыі ўпалі фактычна да ўзроўню 2018 года.

Упершыню менш за 100 тысяч. Вось колькі чалавек працавала ў ІТ у 2023
Па тэме
Упершыню менш за 100 тысяч. Вось колькі чалавек працавала ў ІТ у 2023
Вось якім быў першы заробак айцішнікаў у 2024 (не вельмі)
Па тэме
Вось якім быў першы заробак айцішнікаў у 2024 (не вельмі)
Айцішнікаў пералічылі: іх яшчэ менш, але «багатых» — больш
Па тэме
Айцішнікаў пералічылі: іх яшчэ менш, але «багатых» — больш
Экс-инвесторы из Беларуси, майнеры из Китая, много россиян. Кого ПВТ набрал в 2024
По теме
Экс-инвесторы из Беларуси, майнеры из Китая, много россиян. Кого ПВТ набрал в 2024

Читать на dev.by