Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вырабляем сабе IDE для Opera Widgets, а таксама Betavine

6 каментарыяў
Вырабляем сабе IDE для Opera Widgets, а таксама Betavine
Operating System: Windows XP SP2 Pro Target User Level: Advanced Language Knowledge: English Intermediate У мяне ўжо быў досьвед стварэньня мабільных віджэтаў на базе Motorola Widgets. А зараз паступіла замова на распрацоўку яшчэ й пад плятформу Opera Widgets. Калі Motorola хаця б прадстаўляе сякую-такую IDE, пабудаваную на Eclipse, і эмулятар (варта адцеміць, вельмі глюкавы), дык Opera пайшла ў гэтым пляне яшчэ далей. Тут мы маем скрыпт Ant і гартач. :) Вядома-ж мяне такі расклад не задаволіў. І я сунуўся шукаць альтэрнатываў. Ну па-першае, што нам з тым скрыптом рабіць? Betavine-аўцы стварылі для нас Widget Packager, плёну зь якога, на жаль, ня шмат. Ён быццам бы як і мусіць праганяць скрыпт із build.xml праз Ant, але ўзапраўды я акрамя alert-a аб тым, што скрыпт ня можа быць загружаны, не атрымаў. Ну што ж, давядзецца праганяць скрыпт рукамі. Давайце-ка мы з вамі ўсталюем Ant, таму што ён нам яшчэ спатрэбіцца пазьней. Ставім Ant Гэтая нататка скіраваная галоўным чынам на тую катэгорыю распрацоўнікаў, у якіх Ant ужо даўно ўсталяваны, але ж давайце запэўнімся, што ўсё ў нас менавіта так, як мае быць, бо я буду адштурхоўвацца ад гэтай наладкі й надалей. Ідзем на сайт apache.org і шчыльна прытрымліваемся да інструкцыі. Зьліваем "latest stable binary edition". Распакоўваем, напрыклад, у C:\Ant. Потым ствараем сабе environment variable ANT_HOME і задаем у якасьці значэньня сьцежку да таго каталёгу, у каторы быў распакаваны Ant. Добра, калі вы ўжо маеце пераменную JAVA_HOME. Калі не, дык стварыце яе і пазначце ў якасьці значэньня сьцежку да JDK. Сыходзім у рэбут. Праверым, як працуе Ant. Заходзім у кансоль і ўбіваем ant. Калі ўсё добра, вынік будзе такога кшталту:
Buildfile: build.xml does not exist!
Build failed
Спадзяюся ў вас усё так. Цяпер, калі выканаць тую ж каманду ў працоўнай дырэкторыі праэкту, вы атрымаеце нанова створаны каталёг dist, які й будзе ўтрымліваць файл з widget-ам. Ужо значна лепей, але ўсё роўна да IDE тут далёка. Бо маем мы справу з па-сутнасьці вэб-праэктам, за IDE возьмем Aptana. Адразу са скрынкі яна нічога пра Opera Widget-ы ня ведае. Дык давайце іх пазнаёмім! Навучаем Aptana працаваць з Opera Widget-амі Адзінае, для чаго добра падыходзіць Widget Packager, гэта для стварэньня першапачатковай структуры праэкта. Зрабіць гэта проста. Дастаткова націснуць на New у інтэрфэйсе праграмы. Як стварылі, адразу зачыняйце праграму. Болей яна нам не спатрэбіцца. Зараз праз Aptana таксама робім выгляд, што хацім стварыць новы праэкт, а самі ў якасьці Location пазначаем дырэкторыю з ужо створанай структурай. Імя задаем па жаданьню. Вы можаце заўважыць, што IDE самавольна дадала файл index.html да кораню праэкту. Выдаліце яго. У нас ужо ёсьць адзін у тэчцы src. Апошняе, чаго нам с вамі засталося дасягнуць, гэта аўтаматычнага выкліканьня build.xml (такім жа чынам, як гэта адбываецца пры напісаньні Motorola Widget-аў, Android праэктаў, Flex і г.д.). Дзеля гэтага правым гузікам па праэкту - Properties - Builders - New... - Program - Ok. У адлюстраваным дыялёгу задаем любое прывабнае вам імя. Для Location усталёўваем значэньне
${env_var:ANT_HOME}\bin\ant.bat
. Памятаеце, я вас пытаў стварыць ANT_HOME? Вось яно нам і спатрэбілася. Мажліва, канешне, і поўную сьцежку задаць, але гэта ня наш мэтад. Working Directory - у нашым выпадку, гэта дырэкторыя з праэктам (там, дзе утрымліваецца build.xml):
${build_project}
. Зараз пераходзім у катэгорыю Build Options і адзначаем Launch in background, After a Clean, During manual builds, During auto builds. Націсьніце Apply і паспрабуйце штосьці зьмяніць у праэкце, а потым захаваць. У кансолі адразу пабягуць радкі дыягностыкі, а ў каталёгу з build.xml вы пабачыце dist з вашым каштоўным *.wgt. Вось такія простыя крокі для прыемнай аўтаматызацыі, якая пазбавіць вас ад што-дзённай руціны. Творчых вам посьпехаў, а я пайшоў дапісываць свой widget. :) P.S. Мой Motorola Widget заняў першае мейсца ў катэгорыі Social Networking/Photos у адмысловым спаборніцтве, якое учыніла сама Motorola дзеля папулярызацыі сваёй плятформы, і якое скончылася тыдзень таму.
Чытайце таксама
Opera прэзентавала ШІ-браўзер, які ўмее пісаць код
Opera прэзентавала ШІ-браўзер, які ўмее пісаць код
Opera прэзентавала ШІ-браўзер, які ўмее пісаць код
Новы браўзер Opera будзе пісаць код за вас, пакуль вы спіце
Новы браўзер Opera будзе пісаць код за вас, пакуль вы спіце
Новы браўзер Opera будзе пісаць код за вас, пакуль вы спіце
1 каментарый
Opera теперь поддерживает веб-адреса, состоящие только из эмодзи
Opera теперь поддерживает веб-адреса, состоящие только из эмодзи
Opera теперь поддерживает веб-адреса, состоящие только из эмодзи
В Microsoft Store появятся магазины приложений от Epic Games и Amazon
В Microsoft Store появятся магазины приложений от Epic Games и Amazon
В Microsoft Store появятся магазины приложений от Epic Games и Amazon

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.