Прыбытак Meta за квартал падрос, за паўгода — упаў
За першае паўгоддзе фінансавыя паказчыкі кампаніі выявіліся нашмат лепшымі за «правальны» 2022 год.
За першае паўгоддзе фінансавыя паказчыкі кампаніі выявіліся нашмат лепшымі за «правальны» 2022 год.
За першае паўгоддзе фінансавыя паказчыкі кампаніі выявіліся нашмат лепшымі за «правальны» 2022 год.
У другім квартале 2023 года чысты прыбытак Meta склаў $7,788 мільярда, гэта на 16% больш у гадавым выражэнні. Выручка павялічылася на 11% і дасягнула $31,999 мільярда. Таксама ў чэрвені павялічылася колькасць штодзённых актыўных карыстальнікаў сацсетак на 7% — да 3,07 мільярда чалавек. Сярэднямесячная колькасць карыстальнікаў павялічылася на 6%, склаўшы 3,88 мільярда пры канцы чэрвеня.
У трэцім квартале Meta плануе атрымаць выручку ў дыяпазоне $32-34,5 мільярда, што значнага вышэй за паказчык у $27,714 мільярда ў 2022 годзе. Аналітыкі прадказваюць выручку на ўзроўні $31,2 мільярда.
Чысты прыбытак кампаніі за першае паўгоддзе 2023 года склаў $13,498 мільярда, што на 4,6% ніжэй, ніж годам раней. Выручка вырасла на 6,9% да $60,645 мільярда. У 2022 годзе выручка Meta скарацілася на 1% і склала $116,6 мільярда, чысты прыбытак упаў на 41% да $23,2 мільярда.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.