Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША

Пасля таго як Ілан Маск выкупіў Х, кампанія перастала публікаваць справаздачы пра даходы. Мяркуючы з усяго, разагнаныя ім рэкламадаўцы асцерагаюцца іміджавых страт ад супрацоўніцтва з сацсеткай і не спяшаюцца вяртацца: толькі за мінулы год рэкламная выручка платформы ў ЗША скарацілася на 52%. Пра гэта піша New York Times са спасылкай на Emarketer.

1 каментарый

Паводле падлікаў агенцтва маркетынгавых даследаванняў, даходы X ад рэкламы ў краіне ў 2023 годзе склалі $1,13 млрд. У 2024-м такога катастрафічнага падзення не чакаецца — аналітыкі прагназуюць, што рэкламная выручка сацсеткі знізіцца толькі на 2,5%. У чэрвені кіраўніцтва X паведаміла супрацоўнікам, што 65% рэкламадаўцаў аднавілі свае кампаніі на платформе, але выдаткоўваюць яны цяпер, верагодна, менш.

Мяркуючы з унутраных дакументаў кампаніі, у 2 квартале ў ЗША яна зарабіла $114 млн — гэта на 25% менш, чым у 1 квартале, і на 53% менш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. У 3 квартале кампанія збіраецца зарабіць тут $190 млн, але нават калі гэтай мэты ўдасца дасягнуць, квартальны даход будзе на 25% ніжэйшым, чым годам раней.

Нягледзячы на гэтыя ўзрушэнні, гендырэктарка X Лінда Якарына, адной з задач якой было аднавіць узаемаадносіны з рэкламадаўцамі, настроеная рашуча і на сходзе супрацоўнікаў у маі казала, што хоча дапамагчы Х стаць сусветнай платформай.

Х подешевел более чем вдвое с момента покупки Маском
По теме
Х подешевел более чем вдвое с момента покупки Маском
Х катастрофически теряет аудиторию под руководством Маска
По теме
Х катастрофически теряет аудиторию под руководством Маска
Threads обогнал Х по одной важной метрике
По теме
Threads обогнал Х по одной важной метрике
Маск объяснил, почему инвесторам на пользу его увлечение кетамином
По теме
Маск объяснил, почему инвесторам на пользу его увлечение кетамином

Читать на dev.by