Узломшчык Switch выйшаў з турмы — Nintendo будзе забіраць 30% ад яго заробку
Гэры Боўзер уваходзіў у хакерскую групоўку Team Xecuter, якая шмат гадоў стварала інструменты для ўзлому кансолей Nintendo.

У лютым мінулага года Боўзера прысудзілі да 40 месяцаў турмы, хакер прызнаў сваю віну. У сакавіку гэтага года яго выпусцілі за добрыя паводзіны. Цяпер Боўзер знаходзіцца ў ЗША і чакае дэпартацыі на радзіму, у Канаду.
Мужчына абавязаўся выплаціць кампаніі $10 мільёнаў. У турме ён змог зарабіць $175. Паводле рашэння суда Nintendo мае права адбіраць да 30% штомесячнага заробку. Пасля вяртання дадому ў Боўзера будзе шэсць месяцаў, каб знайсці сталую працу для штомесячных выплат.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.